haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Культура

01.08.2018 07:59

4945 просмотров

2 комментария

Раённае свята «Зажынкі» адбылося на хлебнай ніве КУСГП імя Свярдлова каля в. Мехавое

Уборачная кампанія на сельскагаспадарчых палетках раёна ўжо пачалася. І па старадаўнім беларускім звычаю на палях КУСГП імя Свярдлова 30 ліпеня прайшлі раённыя зажынкі.

Нашы продкі вельмі добра ведалі асаблівасці лакальнага земляробчага календара, таму звычайна жыта, ячмень і пшаніцу ў беларускіх вёсках пачыналі зажынаць 21 (часам 22-го) ліпеня ў дзень «Пракопа Жатвеніка» (Пракоп Жнец). Калі дні станавіліся сухімі, а ночы ўжо не такімі цёплымі, як раней. Паводле іншай версіі, зажынкі святкавалі 29-га ліпеня ў дзень святога пакутніка Афінагена.

На зажынкі першы сноп зжынала захавальніца роду — маці (пры адсутнасцi — старэйшая дачка) пад зажынкавыя песні. Калі жыта, ячмень і пшаніца саспелі, гаспадыня бярэ хлеб-соль і грамнічную свечку і ідзе ў поле зажынаць ніву. Гаспадыня жне сярпом першы сноп раллі, нясе яго дадому і ставіць сноп на кут пад абразамі, а ў іншых мясцовасцях — у хляве, дзе ён стаіць да канца малацьбы. Пазней гэты сноп абмалочваюць асобна і зерне асвятляюць ў царкве, а перад пасевам змешваюць з новымі насеннем. Салому з першага снапа скормліваюць каровам, каб не хварэлі. Часам зажынкі рабіліся ў прысутнасці святара.

На Гарадоччыне раённае свята «Зажынкі» адзначаюць ўсе апошнія гады. На гэты раз яно было праведзена каля в. Мехавое і ў мерапрыемстве прынялі ўдзел старшыня Гарадоцкага райвыканкама П.П.Карабач, старшыня Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў АПК В.С. Гутараў, старшыня раённага камітэта работнікаў прафсаюза АПК Т.Л. Груганова, дырэктар КУСГП ім. Свярдлова В.А. Пупышаў.

Са словамі прывітання, з добрымі пажаданнямі і надзеяй на добры ўраджай звярнуўся да работнікаў кіраўнік раёна П.П.Карабач. Настаяцель храма Успення Найсвяцейшай Багародзіцы айцец Міхаіл перад выхадам у поле асвяціў ўсю тэхніку.

Работнікі раённага Цэнтра традыцыйнай культуры парадавалі хлебаробаў святочным канцэртам, а таксама прадэманстравалі найстаражытны абрад, які праводзілі нашы продкі падчас уборачнай кампаніі.

Першы сноп новага ўраджаю быў уручаны кіраўніку раёна, старшыні абласнога камітэта работнікаў прафсаюза АПК і кіраўніку гаспадаркі.

Ад абласнога прафсаюза работнікаў АПК хлебаробы Гарадоцкага раёна атрымалі спецабутак. На думку старшыні абласнога прафсаюзу В.С. Гутарава, каб пазбегнуць траўмаў камбайнеры павінны насіць абутак на шчыльнай падэшве з фіксаванай пяткай.
А далей наступіў самы хвалюючы момант. Механізатары селі за штурвалы сваіх камбайнаў і адзін за адным вывелі тэхніку на хлебную ніву.

Л. Антонаў

паводле: https://vk.com/public165111063

Фота прэвью — Ганны Навумавай з сайта газеты «Гарадоцкі веснік».

З сайта "Турызм Гарадоцкага раёна": http://haradoktour.by

Последние новости