haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Культура

16.01.2019 17:54

2540 просмотров

0 комментариев

Раённае фальклорнае свята «СКАЧА ХАТА, КАЛІ СВЯТА» адбылося ў Бычысе

Раённае фальклорнае свята «СКАЧА ХАТА, КАЛІ СВЯТА», арганізаванае ДУК «Цэнтр традыцыйнай культуры і народнай творчасці» адбылося у аграгарадку Бычыха 12 студзеня. Атрымаўся сапраўдны святочны цуд скарбонкі народнай творчасці. На свяце сустрэліся аматары старажытных традыцый танцавальнай, песеннай, музычнай спадчыны.І невыпадкова месцам для мерапрыемства абрана Бычыха.

Яна здаўна славіцца сваімі славутымі носьбітамі, музыкамі, захавальнікамі каляндарна-абрадавых спеваў і пазаабрадавай лірыкі(Ульянава М.Ф., Сяргеева З.З., Рудзякова М.І.Хадарэнка Н.Н. і інш.) Гарманісты у гэтым мястэчку заўсёды былі у пашане — Іван Іўлеў, Анатоль Рудзякоў, прадаўжальнікі традыцый -Уладзімір Іўлеў, Валерый Філімонаў, зусім юны гарманіст Руслан Стэльмах. Дзякуючы калісьці пасаджанаму зярнятку закаханасці у гармонік знакамітага бычыхінскага самавучкі Івана Іванавіча Іўлева, музычныя інструментальныя традыцыі жывуць у вёскі па сённяшні час натхняючы маладое пакаленне на развіццё і захаванне гармоніка. Адным з першых Бычыхінскі край стаў займацца экспедыцыйнай дзейнасцю і ім удалося захаваць вялікі пласт фальклорнай спадчыны Гарадоччыны.
Пераемнасць пакаленняў нідзе не адлюстроўваецца так поўна і натуральна, як у фальклоры. Таму на сцэне дома культуры гледачы змаглі пабачыць і зусім маленькіх выканаўцаў, людзей сталага ўзросту і нават цэлыя сем’і.
Яскравым і непаўторным было выступленне фальклорнага ансамбля «Горніца» з г.Санкт-Пецярбург Расійскай Федэрацыі. Імі быў прадэманстраваны спектакль батлейкі "Цар Ірад «.У выкананні самадзейных акцёраў гучалі многагалосныя песні і інструментальныя творы. Зал з захапленнем успрымаў таямнічы цуд, які адбываўся на сцэне.

Багата фальклорная спадчына Гарадоцкага раёна сваімі талентамі. Для гледачоў свята выступілі народны фальклорны гурт «Глейна» (кіраўнік Лілія Рэзкіна), фальклорны калектыў Халамерскага сельскага клуба і Вархоўскага сельскага дома культуры, народны фальклорны калектыў «Спадарыня» Бычыхінскага СДК, народны фальклорны ансамбль «Азерыца» Езярышчанскага ГПДК (кіраўнік Жанна Комава). Заліхвацкія і задорныя полькі прагучалі у выкананні народнага ансамбля гарманістаў (кіраўнік Уладзімір Шакуцёў) ДУК «Цэнтр традыцыйнай культуры і народнай творчасці Гарадоцкага раёна»


Раённае фальклорнае свята «Скача хата, калі свята» мы прысвяцілі Году малой радзімы. Усе мы родам з беларускай вёсачкі, тут нашы карані, нашы традыцыі і наша спадчына. Дзякуючы выканаўцам і госці і гледачы дакрануліся да жыватворных вытокаў, да здабыткаў традыцыйнай народнай культуры, якія нам зберагаць як каштоўнейшы скарб.

Лілія Рэзкіна

http://haradoktour.by

Последние новости