haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Культура

22.01.2019 07:10

1280 просмотров

0 комментариев

Рэзідэнцыя Снягуркі запрашае дзяцей на Святкі-калядкі на бас-востраў

З 21 студзеня ў рэзідэнцыі Снягуркі на бас-востраве дзейнічае святочная Калядная праграмма «Святкі-калядкі» для груп дзяцей ад дзесяці чалавек.

Гэтая святочная праграма падрыхтавана ДУК «Цэнтр традыцыйнай культуры і народнай творчасці» для прыёму ў рэзідэнцыі Снягуркі дзяцей і падлеткаў на перыяд да 1 лютага. Пад час сустрэчы ў рэзідэнцыі Снягуркі госці паўдзельнічаюць у святках-калядках, самі апынуцца ў ролі калядоўшчыкаў і завітаюць у госці да Снягуркі.

Сустракаць дзяцей будзе Шуршуня, які з’яўляецца павадыром Казы і Мядзведзя. Яшчэ госці сустрэнуцца з цыганямі і Звяздаром, Бабай-Ягой і Катом-Баюном, Снегавікамі.

Пад час сустрэчы са Снягуркай дзеці вывучаць у карагодзе сяброўства невялікую калядную песню:

У карагодзе мы былі,

Каго мы там відзелі

У карагодзе мы былі

Мы відзелі .... Стасіка,

А ты Стасік патанцуй, а ты Стасік патанцуй

А Снягурка пачастуй, а Снягурка пачастуй!

Гэтая песня была запісана ад Архірэевай Н.Е. ў в.Дуброва Стадалішчанскага сельсавета ў1998 г.

На Святках-калядках у рэзідэнцыі дзяцей яшчэ чакаюць: гаданне з чароўнага кошыка, гульні і танцы, разгадванне загадак, гарэзлiвыя дражнiлкi, а таксама пажаданні і салодкія пачастункі ад Снягуркі.

Праграмма вядзецца на расейскай і беларускай мовах.

Як кажуць чым сто раз пачуць — лепш адзін раз пабачыць. Святкі-калядкі магчыма замовіць для группы дзяцей па тэл.: +3752139-42028; 52250; 41774.

Праграма дзейнічае да 1 лютага.

Л. Антонаў

http://haradoktour.by

Чытайце таксама:

Резиденция Снегурочки открылась в Городке. Видео с Первого канала.

http://haradoktour.by

Последние новости