haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Культура

05.02.2019 18:58

977 просмотров

0 комментариев

У рэзідэнцыі Снягуркі завяршыліся Калядкі, ў якіх удзельнічалі дзеткі з садкоў Гарадка

З 21 студзеня па 1 лютага ў рэзідэнцыі Снягуркі праходзілі Калядкі, якія падрыхтавала ДУК «Цэнтр традыцыйнай культуры і народнай творчасці» з удзелам самадзейных артыстаў г. Гарадка і раёна.

Выхаванцам ДУА «Яслі-сад № 2 г.Гарадка» пашчасціла пабываць на гэтым дзіўным свяце.

З захапленнем дзеці сустрэліся у РЭЗІДЭНЦЫІ СНЯГУРАЧКІ з персанажамі беларускіх калядак — казой, мядзведзем, цыганамі, нязменным захавальнікам казачнага лесу — Шуршуняй, Бабай Ягой, снегавікамі і гаспадыняй рэзідэнцыі — Снягурачкай.

Хтосьці з дзяцей апынуўся ў ролі Механошы, а хтосьці выконваў дзеянні Звяздара. Усе разам павадзілі карагод сяброўства (словы і музыка карагода былі запісаны у вёскі Дуброва Гарадоцкага раёна у 2003 годзе) Колькі радасці, пазітыўных эмоцый, зарада энергіі і незабыўных уражанняў узялі с сабой дзеці, не пералічыць.

Напрыканцы Калядак ўсе героі жадалі дзеткам шчасця, здароўя і уручалі салодкія пачастункі. Далучэнне дзяцей да ўдзелу ў святах беларускага календара дае ім магчымасць на практыцы спазнаць яго культуру і гісторыю, пашырыць кругагляд, прывіваць любоў да беларускай народнай творчасці і проста выклікаць у дзяцей радасны i святочны настрой!

Па нашай інфармацыі за час адкрыцця рэзідэнцыі Снягуркі на ёй пабывала каля дваццаці арганізаваных груп, да якіх далучаліся госці з Віцебску, Наваполацку, а таксама з Расіі — Санкт-Пецярбурга, Мурманска. А выхаванцы дзіцячага садка № 2 мусіць самыя частыя госці ў рэзідэнцыі Снягуркі.

Да канцы зімы ў рэзідэнцыі Снягуркі магчыма і далей замаўляць цікавыя сустрэчы па тэл.: +3752139-42028; 52250; 41774.

Л. Антонаў

Фота з сайта: http://sad2.gorodok.edu.by

http://haradoktour.by

Последние новости