haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Культура

15.02.2019 19:08

1002 просмотра

0 комментариев

Установы Гарадка запрашаюць з карысцю правесці вольны час у наступныя сем дзён.

На працягу тыдня ў Гарадку адбудзецца «Гарадоцкая лыжня — 2019», тэматычная дыскатэка да дня Святога Валянціна, Дзень роднай мовы і г.д.

Заўтра 16 лютага ва ўрочышчы Вараб’ёвы горы адбудзецца зімовая спартакіяда для арганізацый і прадпрыемстваў раёна і лыжныя спаборніцтва «Гарадоцкая лыжня — 2019». Спартыўнае свята распачнецца ў 10.30. Гледачы маюць магчымасць пазаўзець за спаборніцтвамі па міні-футболу, пулявой стральбе, падыманню гіры, а таксама за лыжнымі гонкамі, як каманднымі, так і індывідуальнымі. Гэтае свята стане этапам падрыхтоўкі да абласных стартаў «Віцебская лыжня — 2019», якія адбудуцца ў наступную суботу 23 лютага па традыцыі ва ўрочышчы Вараб’ёвы горы з 11 гадзін.

У нядзелю 17 лютага ў Гарадоцкім Доме культуры ў 19.00 адбудзецца тэматычная праграма дыскатэкі, прысвечанай дню Святога Валянціна — «Love-party». У гэтай праграме адбудзецца фотаконкурс, прысвечаны дню Святога Валянціна — «Самая рамантычная пара».

Цэнтральная раённая бібліятэка 21 лютага запрашае з 10.00 да 18.00 на Дзень роднай мовы «Дакраніся ды роднага слова».

Таксама ў гэты дзень адкрыецца кніжная выстаўка «Вам, будучыя абаронцы Айчыны, а ў 12.00 пачнецца гадзіна вясёлых задум для хлапчукоў і дзяўчынак «Няхай дзяцінства звонкае смяецца».

У гэты ж дзень на лыжаролернай трасе ў 10.30 пачнецца другі этап першынства ДЮСШ Рэспублікі Беларусь па лыжных гонках. Нагадаем, што пасля першага этапу каманда ДЮСШ г. Гарадка ўпершыню паднялася на высокае трэццяе месца сярод 15 каманд з усёй Беларусі.

У Гарадоцкім аграрна-тэхнічным каледжы 19 лютага ў 15.00 адбудзецца ў корпусе № 1 адкрыццё новай спартыўнай залы атлетычнай гімнастыкі, а 21 лютага пасля заняткаў у 16.00 — конкурс «Містэр каледж-2019».

Акрамя вышэй названых мерапрыемстваў магчыма завітаць на выставу лялек і цацак «Гарадоцкія цацкі» ў выставачнай зале ў КПЦ «Гарадок», якую ладзіць Дом рамёстваў і фальклору. А ў краязнаўчым музеі завяршаецца персанальная выстава мастачкі Ірыны Барсуковай «Мая Беларусь».

Л. Антонаў

Последние новости