haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Культура

02.03.2019 13:46

867 просмотров

0 комментариев

Беларусы ўсё часцей смяюцца з Лукашэнкі. ВІДЭА

У новай сатырычнай праграме «Белсату» — «Вечаровым шпілі» — мы пажартавалі пра тое, як кіраўнік Беларусі збірае мітынг за незалежнасць. За кароткі час відэа набрала больш за 100 тыс. праглядаў.

Новая перадача выходзіць у эфір кожную нядзелю а 21:15. Глядзець яе можна праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, у закладцы «Праграмы» або на нашым YouTube-канале «Вот так».

Час эфіру сатырычных праграм «Белсату»

Пятніца

18:40 «Суб’ектыў». Nexta на «Белсаце»

Субота

20:25 «Хай так TV»

Нядзеля

19:40 «Міністэрства праўды»

21:15 «Вечаровы шпіль»

У сваім жартаўлівым аглядзе навінаў «Вечароваму шпілю» ўдалося рассмяшыць і расейцаў. Выданне пра тое, як Пуцін страціў прытомнасць, сабрала амаль 100 тыс. праглядаў. Большасць аўдыторыі, адзначае аўтар праграмы Алесь Карніенка, склалі нашы ўсходнія суседзі.

Нядаўна да каманды «Вечаровага шпілю» далучыўся актор, YouTube-блогер і журналіст Аляксандр Торн з Масквы. З пачатку ў стварэнні перадачы ўдзельнічае папулярная беларуская YouTube-блогерка Наташа Багданава (Данута Хлусня).

Сатырычныя праграмы — адныя з самых папулярных відэа «Белсату».

«Суб’ектыў»

Вядомы беларускі YouTube-блогер Nexta вядзе на нашым тэлеканале перадачу «Суб’ектыў», у якой найчасцей жартуе пра Аляксандра Лукашэнку і рэгулярна выходзіць у трэнды беларускага YouTube. Глядзіце па пятніцах а 18:40.

«Хай так TV»

Нелегальнаму тэлеканалу «Хай так TV», які ўразаецца ў эфір «Белсату» кожную суботу а 20:25, удаецца пасмяяцца з беларускіх рэаліяў, не ўзгадваючы кіраўніцтва краіны. Школы, БРСМ, каханне, чыноўнікі з ЖКГ — кожны пазнае тут нешта з уласнай штодзённасці.

«Міністэрства праўды»

Ну а бяссменныя гіты тэлепраекту «Міністэрства праўды» — гэта мульцікі, у якіх кіраўніцтва Беларусі спявае на трасянцы. Праграма мае нават свой YouTube-канал «Жэстачайшы мульт», а ў эфір выходзіць кожную нядзелю а 19:40.

ІА, belsat.eu

https://belsat.eu

Последние новости