haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Культура

21.03.2019 19:56

599 просмотров

0 комментариев

У Гарадоцкім краязнаўчым музеі новая мастацкая выстава «Для вас з любоўю»

15 сакавіка музей сустракаў гасцей на адкрыцці новай мастацкай выставы Мікалая Міхайлавіча Соўкіна «Для вас з любоўю».

... Ранішняе сонца, нясмела прабіваецца скрозь кроны дрэў, зачаравальная прыгажосць ўсхадзіўшыйся марской стыхіі, першыя праталіны на друзлым сакавіцкім снезе, ціхі закат адыходзячага дня — усё гэта прадстаўлена на выставе віцебскага мастака М.М.Соўкіна «Для вас з любоўю».

Творчая майстэрня Мікалая Міхайлавіча знаходзіцца ў в. Баталі Гарадоцкага раёна. Мясцовыя прыгажосці натхняюць мастака, які працуе ў жанры рэалізму, хоць некаторыя сюжэты міфалагічны.

Мікалай Міхайлавіч актыўна праводзіць выставачную дзейнасць персанальна і як удзельнік народнага калектыву самадзейных мастакоў «Контур» культурна-гістарычнага комплексу «Залатое кальцо горада Віцебска «Дзвіна». Не аднойчы ўдзельнічаў у выставах-продажах у рамках «Славянскага базару ў Віцебску». Карціны ахвотна набываюць замежнікі, жадаючы павезці захаваныя на іх прыгажосці нашай Радзімы ў свае далёкія краі. Сёння, па словах самога мастака, яго працы разляцеліся па ўсім свеце. Іх можна знайсці ў прыватных калекцыях у Францыі, Італіі, ЗША, Ізраілі ...

Выстава працуе да 22 красавіка 2019 г.

Тэл. для даведак + 375-2139-4-18-49

Навіна з сайта haradoktour.by

Последние новости