haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Культура

23.03.2019 12:50

578 просмотров

0 комментариев

Гарадоцкі Дом рамёстваў і фальклору прызнаны лепшым у вобласці ў трэцці раз

Па выніках 2018 г. Гарадоцкі Дом рамёстваў і фальклору прызнаны лепшым у вобласці. За званнем стаяць прызавыя месцы на выставах, высокія паказчыкі работы за год, прэзентацыя традыцыйнага народнага мастацтва на міжнародным узроўні, праца кожнага члена калектыву. Дарэчы, званне атрымана ўжо ў трэці раз за 25 гадоў з моманту заснавання.

Дом рамёстваў станавіўся лепшым і на ўзроўні рэспублікі: па выніках працы ў 2007 г. быў удастоены спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне».

— Мы прапагандуем традыцыйныя рамёствы, ўдыхаем у іх новае жыццё, — распавядае дырэктар Дома рамёстваў Марына Гушча — У 2013 г. традыцыя ажурнага ткацтва Гарадоччыны атрымала статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці Беларусі. У гэтым годзе разглядаецца пытанне аб наданні такога статусу тэхніцы спіральнага пляцення, якім мы займаемся ўжо больш за пяць гадоў, у Доме рамёстваў дзейнічае гурток па спіральным пляценні.

Работнікі Дома рамёстваў і фальклору вядуць актыўную экспедыцыйную дзейнасць. Падчас паездак маюць зносіны з мясцовымі жыхарамі, па макулінках збіраюць каштоўную інфармацыю аб традыцыйным побыце гарадакчан. Так дзейнічалі і некалькі гадоў таму, рыхтуючыся да абласнога свята-конкурсу традыцыйнага касцюма «Сцяжкі майстэрства» у рамках Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску». У выніку сталі пераможцамі, прадставіўшы калекцыю касцюмаў у тэхніцы набойкі.

Сабраную інфармацыю фіксуе і абагульняе метадыст па фальклоры, рыхтуе метадычныя дапаможнікі, якія маюць каштоўнасць як для этнографаў, так і для кожнага чалавека, які цікавіцца традыцыямі продкаў у нашым рэгіёне. Так, напрыклад, па метадычным дапаможніку Дома рамёстваў можна даведацца, як выглядаў у нашай мясцовасці вясельны касцюм.

Каб далучаць да рамёства продкаў гарадакчан, ва ўстанове працуюць розныя гурткі. Марына Гушча ўпэўненая, што ў калектыве працуюць вельмі таленавітыя людзі, выпадковых тут няма, кожны — «каштоўны камень». Майстры вядуць за сабой дзяцей і дарослых, з усёй душой ставяцца да любімай справы.

У Доме рамёстваў пануе атмасфера творчасці і кіруе баль фантазія. Штодня работнікі ўстановы ўносяць ўклад у адраджэнне беларускай культуры, захоўваючы для нашчадкаў традыцыі продкаў.

Любоў ШЛЯЙКО, Іна Валеява.

Пераклад рэдакцыі сайта зроблены з расейскай мовы.

http://www.garadvest.by

Последние новости