haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Культура

08.04.2019 20:54

527 просмотров

0 комментариев

У культурна-асветніцкім цэнтры «Гарадок» дзейнічае выстава жаночых упрыгожванняў і аксесуараў «Жаночы сакрэт»

5 красавіка ў выставачнай зале КПЦ «Гарадок» пачала працу выстава жаночых упрыгожванняў і аксесуараў «Жаночы сакрэт».

Арганізатарам выставы па традыцыі з’яўляецца клуб «Вытокі» Гарадоцкага Дому рамёстваў і фальклору пад кіраўніцтвам Ж.Ф. Гусейнавай.

Сярод прадстаўленых экспанатаў важнае месца зойме калекцыя шаляў, выкананая ў стылі «экапрынт», прадстаўленая Марыяй Гушча.

Упрыгожаннем экспазіцыі стануць ільняныя сумачкі, касметычку і бранзалеты з вышыўкай, традыцыйнай для Гарадоччыны. Наведвальнікі змогуць убачыць саламяныя капялюшыкі, ўпрыгажэнні з саломкі, вырабы, вязаныя кручком, выкананыя ў традыцыйным стылі. Таксама будуць прадстаўлены рарытэтныя ўпрыгажэнні, калекцыя з савецкага часу і многае іншае.

Акрамя упрыгожванняў, здзівяць сваёй арыгінальнасцю роставыя кветкі і свяцільні з фаамірана, выкананыя ў сучаснай тэхніцы ад Наталлі Камышовай.

У наведвальнікаў выставы ёсць магчымасць абмеркаваць кошт цікавых упрыгожанняў і набыць некаторыя з прадстаўленых на ёй вырабаў пасля завяршэння выставы.

Выстава дзейнічае ў буднія дні і звртацца для наведванні трэба ў Гарадоцкі Дом рамёстваў і фальклору, тэл. 41255.

Л.Антонаў, фота аўтара

http://haradoktour.by

Последние новости