haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Культура

05.05.2019 19:54

491 просмотр

0 комментариев

Хто выжыве ў «Гульні прастолаў»

Матэматыкі стварылі мадэль, якая прадказвае, хто загіне і хто выжыве ў папулярным тэлесерыяле. Дык хто, нарэшце, дабярэцца да Жалезнага Трона? А хто загіне? Увага: не чытайце, калі не хочаце сапсаваць сабе прагляд!

Серыял «Гульня прастолаў» блізкі да фіналу. Гледачы дачакаліся апошняга сезону: дзве серыі ўжо выйшлі на экраны. Але дасюль застаецца загадкай, чым серыял – пра войны ў фантазійным каралеўстве Вестэрос – завершыцца. А адпаведныя кнігі Джорджа Марціна, па якім здымаецца стужка, яшчэ нават не дапісаныя.


Фантазійны серыял – з цмокамі, войнамі, сярэднявечнымі палітычнымі інтрыгамі, сэксам і жорсткасцю – праславіўся нечаканымі паваротамі сюжэту і раптоўнымі забойствамі ключавых персанажаў. Развязка фільму застаецца непрадказальнай, але матэматыкі з Тэхнічнага ўніверсітэту Мюнхена прапанавалі свае адказы.
Навукоўцы – на падставе падрабязнага аналізу персанажаў – стварылі мадэль, якая вельмі добра прадказвае, хто загіне, а хто выжыве ў кожным сезоне. Адныя рысы герояў паскараюць іхнюю смерць, другія – замаруджваюць. Так, прыналежнасць да мужчынскага полу павялічвае рызыку смерці, а прыналежнасць да дому Ланістэраў зніжае яе ў два разы. Матэматычная мадэль была палепшаная праз матэматычнае навучанне і паказала неблагія вынікі.

Хто ж выжыве, а хто загіне к фіналу «Гульні прастолаў»?

Брон

Самыя вялікія шансы сканаць мае Брон – 94%. Другое смяротнае месца займае сэр Гаррэг Клегэйн (80%). Дарэчы, ягоны брат таксама ўвоходзіць у пяцёрку смерці (48%). Трэцяе месца – у Сансы Старк (73%), а чацьвёртае ў Брэна Старка (58%). Увогуле, сям’е Старкаў моцна не пашанцавала з лёсам: спачатку быў абезгалоўлены старэйшына роду Нэд Старк, а потым на «крывавым вяселлі» загінулі ягоная жонка і сын. Праблематычна будзе выжыць і ваяўнічай Ар’е Старк (верагоднасць смерці 47%).

Цірыён Ланістэр

Затое Цірыён Ланістэр – адзін з самым харызматычных і мудрых герояў уваходзіць у пяцёрку жывых (верагоднасць ягонай смерці складае ўсяго 2,5%); побач знаходзіцца хітры Варыс (верагоднасць смерці 3,2%) і разумны Сэмвэл Тарлі (смяротнасць – 3,3%). Неверагодна, але нейрасетка прадказвае, што сярод жывых будзе к фіналу не толькі Джэймі Ланістэр (уваходзіць у пераможную пяцёрку), але і злая каралева Серсэя Ланістэр, забіць якую шмат ахвотных (верагоднасць ейнае смерці ўсяго 5%).

Джон Сноў і Дэйнэрыс Таргарыен

Ачольвае спіс жывых Маці цмокаў Дэйнэрыс Таргарыен.
А вось самы папулярны персанаж «Гульні прастолаў» (і законны прэтэндэнт на Жалезны Трон) Джон Сноў можа загінуць з верагоднасцю 12%.
Як яно будзе ў фільме? Ці падманулі сцэнарысты машыну? І хто сапраўды застанецца ў жывых? Праверыць можна будзе ў бліжэйшыя два месяцы.
Андрэй Расінскі

Последние новости