haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Культура

24.05.2019 15:05

872 просмотра

0 комментариев

Упершыню свята «Гарадоцкі Парнас» адбудзецца ва урочышчы «Вараб’ёвы горы» і бас-востраве. Праграма

1 чэрвеня з 11 гадзінаў ва урочышчы «Вараб’ёвы горы» і на бас-востраве адбудзецца свята народнай творчасці , беларускай паэзіі і фальклору «Гарадоцкі Парнас — 2019» са шматлікімі тэматычнымі пляцоўкамі і конкурсам на лепшую юшку.

На бас-востраве ўжо з 10 гадзінаў будуць працаваць тэматычныя пляцоўкі «Гаціннага панадворка»: «Тарасава сядзіба», «Рыбацкае шчасце», «Кветкавая паляна», «Лазнявы панадворак» , «Мядовы панадворак» і інш. Тут таксама адбудзецца «Кірмаш ля Парнаса» — выстава —продаж вырабаў народных майстроў і майстр — класы па унікальных рамёствах Гарадоччыны.

Госці пабачаць у «Леснічоўцы» выставу паляўнічых трафеяў, а «Святочная» пляцоўка стане цэнтрам свята .

На ёй у 11.00 адбудзецца урачыстае адкрыццё свята: «Свята ідзе! Парнас гудзе!» А з 11.20 пачнецца «Вечарынка у Тараса» — выступленні творчых калектываў Гарадоччыны і танцавальны флэшмоб старадаўніх фальклорных танцаў «Скокі ва ўсе бокі».

Відэа. Х «Гарадоцкі Парнас». Прыпеўкі пра Тараса.
Відэа. Х «Гарадоцкі Парнас». Танец «Мяцеліца», які танчылі багі яшчэ з Тарасам...

«Парнаская імпрэза» як літаратурна музычная праграмма з удзелам вядомых паэтаў і творчых калектываў Гарадоччыны пачнецца пасля 12 гадзінаў, а ў 14.30 гасцей будзе вітаць вакальна — інструментальны ансамбль «Лель».

Перад бас-востравам на беразе возера Лугавога каля лыжаролернай трасы з 10 гадзінаў запрацуюць іншыя інтэрактыўныя пляцоўкі устаноў і арганізацый Гарадоччыны. Будзе магчымасць наведаць выcтаву макетаў архітэктурных аб’ектаў «Гарадоччына ў мініяцюры», а таксама інтэрактыўную пляцоўку ўстаноў адукаціі і прадпрыемстваў горада «Экалагічны Арт — аб’ект». Гарадоцкі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях нагадае перад летнімі канікуламі — «Не пакідайце дзяцей адных », «Таварыства ратавання на вадзе» распавядзе пра «Бяспечнае лета», а РА Чырвонага Крыжа пра «Летні адпачынак пад знакам Чырвонага Крыжа». Раённая газета «Гарадоцкі веснік» на пляцоўцы распавядзе, як «Сто гадоў пішам пра людзей...» і будзе працаваць пляцоўка «Гарадоччына турыстычная». УА «Дзіцячая школа мастацтваў» арганізуе плэнэр «Любы сэрцу край» і выставу дзіцячых малюнкаў. На Рыбацкай пляцоўцы будзе конкурс на лепшую юшку.

На лыжаролернай трасе ў 12 гадзінаў адбудзецца Спартландыя «Маці, тата, я — спартыўная сям’я».

І яшчэ каля Лугавога возера з 13 гадзінаў на пляцоўцы «Забаўлянка» пройдзе музычна-забаўляльная праграма «Вясёлае лета», прысвечаная Дню абароны дзяцей.

Л. Антонаў

Паводле Праграмы Свята.

http://haradoktour.by

Последние новости