

Сама рэзідэнцыя «Гарадоцкага Парнаса» на бас-востраве была з панадворкаў сельскіх саветаў Гарадоччыны, выстаў і прэзентацый арганізацый Гарадка.










Адкрыццё «Свята ідзе! Парнас гудзе!» пачалося на пляцоўцы на беразе возера Лугавога з вітальнай песні і танцаў, а таксама з прамовы старшыні Гарадоцкага райвыканкаму П.П. Карабача.
Таксама на сцэну падняліся госці з Віцебску і Мінску.

Вось толькі яны па-беларуску мовіць не маглі і не падтрымалі гаспадароў у імкненні ладзіць беларускае свята паэзіі і народнай творчасці на роднай мове. Мо да наступнага году вывучаць некалькі слоў на мове Купалы, Коласа і Караткевіча.
Потым вельмі артыстычна навучэнцы гурткоў мастацкай самадзейнасці прачыталі паэму перад шматлікімі гледачамі.


А далей пачалася «Вечарынка у Тараса» — выступленні творчых калектываў Гарадоччыны і танцавальны флэшмоб старадаўніх фальклорных танцаў «Скокі ва ўсе бокі». Высокі ўзровень артыстызму ад нашых народных і сталых калектываў як заўсёды пакінуў вельмі прыемнае ўражанне.







Наступнай часткай свята была «Парнаская імпрэза» як літаратурна- музычная праграмма з удзелам вядомых паэтаў і творчых калектываў Гарадоччыны. Акрамя нашай паэтэссы Наталлі Саветнай у імпрэзе прынялі ўдзел беларускія пісьменнікі: гумарыст Міхась Мірановіч, празаік Франц Сіўко, а таксама Настасся Лазебная — старшыня Віцебскага абласнога аддзялення ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў».



Пасля літаратурна музычнай часткі адбыўся канцэрт любімага вакальна — інструментальнага ансамбля «Лель».
Адначасова са святам на бас-востраве каля лыжаролернай трасы жыхары і госці Гарадка маглі наведаць розныя тэматычня і забаўляльная пляцоўкі.





А таксама выбраць замест цэнтральнага месца «Гарадоцкага Парнаса» прагляд спартландыі «Маці, тата, я — спартыўная сям’я» або пляцоўку «Забаўлянка», дзе адбылася музычна-забаўляльная праграма «Вясёлае лета», прысвечаная Дню абароны дзяцей або пабыць на конкурсе лепшай юшкі. Наконт такой павялічанай праграмы ў народзе кажаць:"Што занадта, то не здарова". Калі так шмат задум, то свята варта праводзіць у два дні.
Ды яшчэ было бы лепш, каб заробкі былі адэкватныя пастаяннаму росту коштаў. А то наведвальнікі свята больш глядзелі, чым набывалі сувеніры ці пачастункі. Ды і малавата было гасцей на свяце.
Леанід Гаравы, фота аўтара