haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Культура

14.06.2019 06:06

661 просмотр

0 комментариев

Частка экспазіцыі «Гарадоччына ў мініяцюры» са свята «Гарадоцкі Парнас» прадстаўлена ў цэнтральным парку

Напярэдадні фэста «Гарадоцкі Парнас» установы Гарадоцкага раёна ажыццявілі добрую ідэю кіраўніцтва раёна — стварылі макеты архітэктурных пабудоў старажытных і сучасных будынкаў Гарадоччыны.

Удзельнікі і госці «Гарадоцкага Парнаса» змаглі убачыць гэтыя вядомыя з гісторыі края архітэктурныя пабудовы раёна, якія 1 ліпеня дэманстраваліся на беразе возера Лугавога.

Першае месца адмысловае журы прысудзіла Бычыхінскай сярэдняй школе, работнікі якой зрабілі мініяцюру Храма Святой Вялі­капакутніцы Анастасіі Вызваліцельніцы Вязняў у в. Бычыха.

Другое месца заняла творчая работа настаўнікаў СШ № 1 і СШ № 2 г. Гарадка. Педагогі зрабілі макет Святаўзнясенскай царквы ў в. Кабішча. Трэцяе месца занялі калектывы ТЦСАН Гарадоцкага раёна і Езярышчанскай сярэдняй школы. Сацыяльныя работнікі прадставілі на конкурс міні-версію паштовай станцыі ў в. Кузьміно, а педагогі з Езярышча выканалі ў мініяцюры мясцовы Храм Успення Прасвятой Багародзіцы.

А пасля фэста пяць створаных макетаў размясціліся ў цэнтральным парку на скрыжаванні вуліц Савецкай і Валадарскай. На жаль, толькі каля аднаго макета «Святаўзнясенскай царквы», што ў в. Кабішча маецца інфармацыя і пра аб’ект і імёны стваральнікаў макета. Пра астатнія макеты такой інфармацыі няма, як і пра макет Храма Святой Вялі­капакутніцы Анастасіі Вызваліцельніцы Вязняў з в. Бычыха.

Адсутнасць інфармацыі пра макеты асабліва муляе вока, калі назіраеш макеты двух кінатэатраў «Радзіма». Гледачы часам задаюць пытанні: «Гэта макеты аднаго кінатэатра ці двух розных?»

Відавочна, што ў шэрагу макетаў знакамітых пабудоў Гарадоччыны не хапае макетаў царквы з в. Хвошна і знішчанага ў красавіку агнём касцёла з в. Рамні ды і храмаў г. Гарадка. І не толькі.
З часам экспазіцыя «Гарадоччына ў мініяцюры» магла бы стаць цікавым пазнавальным аб’ектам для моладзі і турыстаў у Гарадку. Калі такія макеты будуць выкананы больш прафесійна, як у першых двух пераможцаў...
Л. Антонаў

http://haradoktour.by

Последние новости