haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Культура

05.07.2019 18:27

1170 просмотров

0 комментариев

У Дзень Рэспублікі Беларусь у Гарадку прайшлі конкурсы «АўтаЛэдзі — 2019» і «Парад парасонаў». Фота. Відэа

3 ліпеня ў Гарадку днём адбыліся святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусі і 75 — годдзю Вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, а вечарам прайшлі конкурсы «АўтаЛэдзі — 2019» і «Парад парасонаў», канцэрт артыстаў мастацкай самадзейнасці, акцыя «Спяваем гімн разам» і святочны фейерверк.

З 20 гадзінаў вечара на цэнтральнай плошчы Гарадка зноў было шматлюдна. Увагу гледачоў прыцягнуў конкурс жанчын кіроўцаў. За званне «АўтаЛэдзі-2019» змагаліся прадстаўніцы працоўных калектываў Гарадоцкага РАНС, птушкафабрыкі, лясгаса і райгаза. Удзельніцы мусілі прадэманстраваць сваё майстэрства кіравання аўтамашынай, уменне прэзентаваць сябе на сцэне і спраўляцца з хваляваннем на публіцы.


Перамогу па суме балаў на ўсіх этапах атрымала Анастасія Голубева (РАНС).

Пасля гэтага на цэнтральнай плошчы прадэфіліравалі ўдзельніцы раённага конкурсу «Парад парасонаў». Імі сталі 19 прадстаўніц прыгожай паловы калектываў прадпрыемстваў і ўстаноў Гарадоччыны. Удзельніцы конкурсу ў чарговы раз даказалі, што раён багаты людзьмі з па-сапраўднаму залатымі рукамі, творчымі і неардынарнымі падыходамі да крэатыўнай тэмы.

Гран-пры конкурсу заваявалі работнікі цэнтральнай раённай бальніцы, якія вырабілі парасон «Беларусь памятае!». Першае месца журы прысудзіла Таццяне Паўлёнак (ААТ «Птушкафабрыка Гарадок») — ажурны парасон у яе выкананні — мара любой сапраўднай модніцы. Другое месца заняла Алена Анцыбалава, трэцяе — калектыў ясляў-сада № 2 г. Гарадка.

Абранне журы прызам Гран-пры парасона ў стылі мілітары на фоне іншых больш крэатыўных парасонаў выклікае непаразуменне. І найперш яно палягае ў тым, што пад час вайсковых дзеянняў жанчыны не выкарыстоўвалі парасоны. Максімумам упрыгожвання ў вайсковых умовах з іх жахам смерці быў, як спявалі — «сини платочак». Праўда з ідэалагічнага боку, зыходзячы з накіраванасці святкавання 3 ліпеня на Беларусі ў стылі мілітары, то што-та зразумела.

Пасля гэтых конкурсаў свой музычны падарунак гасцям свята зрабілі члены вакальна-інструментальнага ансамбля эстраднай песні «АртМастэр» з Пскоўскай філармоніі і ўдзельнікі творчых калектываў Гарадоцкага ГДК. Напрыканцы свята жыхары горада і раёна прынялі ўдзел у грамадзянска-патрыятычнай акцыі «Спяваем гімн разам». А завяршылася святкаванне Дня Рэспублікі Беларусь працяглым фейерверкам.

Л. Антонаў. Фота і відэа аўтара

Последние новости