haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Культура

22.08.2019 17:30

425 просмотров

0 комментариев

Прыпыначны пункт у вёсцы Бычыха Гарадоцкага раёну здабыў новае жыццё

У вёсцы Бычыха прыпыначны пункт грамадскага транспарту ператварыўся ў заклік — берагчы жыццё тых, хто яго падараваў. Такім чынам, ратавальнікі звяртаюць увагу насельніцтва на пытанні бяспекі.

Тэматыка афармлення прыпыначнага пункта выбрана не выпадкова. Сімвалічна, што ў год малой Радзімы, ратавальнікі акцэнтуюць увагу кожнага на бяспеку пражывання бацькоў, бабуль і дзядуляў. Пажылыя людзі часта не могуць самастойна забяспечыць сваю бяспеку, таму задача кожнага — не забываць пра тых, хто падарыў жыццё.

Чакаючы грамадскі транспарт, ці проста праходзячы міма, кожны чалавек затрымае погляд на такі просты і адначасова моцнай радку, якая прымусіць задумацца пра бяспеку сваіх блізкіх.

Варта нагадаць, што Бычыха з’яўляецца малой Радзімай міністра МНЗ Уладзіміра Вашчанкі і ў сваёй школе ён бывае на кожным Першым званку. Падобнае ператварэнне прыпынкаў мусіць чакае і іншыя населеныя пункты Віцебшчыны

Л. Антонаў

Паводле: https://vitebsk.mchs.gov.by/

Последние новости