haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Культура

22.10.2019 19:48

239 просмотров

0 комментариев

Конкурс на ўдзел у Нацыянальным конкурсе прыгажосці «Міс Беларусь»

8 снежня 2019 года ў Гарадоцкім гарадскім Доме культуры ў 11 гадзін пачнецца конкурс, у якім будуць удзельнічаць кандыдаткі на ўдзел у Нацыянальным конкурсе прыгажосці «Міс Беларусь».

Але ўдзельнічаць у конкурсе можа не кожны.

Патрабаванні да будучай «Міс Беларусі»:

— быць грамадзянкай Беларусі і пастаянна пражываць на яе тэрыторыі;

-узрост: ад 18 да 24 гадоў;

— рост: не ніжэй 174 см;

— ніколі не быць замужам і не мець дзяцей;

— не быць фанаткай татуіровак і пірсінгу.

Калі гэты тэст паспяхова пройдзены, рыхтуйцеся да конкурсу.

7 лютага 2020 года 11.00 у Цэнтры культуры «Віцебск» (Віцебск, вул. Маякоўскага, 1) запланаваны абласны этап XII Нацыянальнага конкурсу прыгажосці «Міс Беларусь». Ён уключае папярэдняе сумоўе, вымярэнне росту і вагі ўдзельніцы, праверку адпаведнасці названым патрабаванням, самапрэзентацыю, якая складаецца з дэфіле ў купальніку і туфлях на высокім абцасе, фота- і відэаздымку, дэманстрацыю творчых здольнасцяў.

Паўфінал конкурсу адбудзецца 21 сакавіка 2020 года Нацыянальнай школе прыгажосці. Ну а даведаемся мы імя «Міс Беларусі», якая атрымае карону, буйны грашовы прыз і права прадстаўляць нашу краіну на міжнародных спаборніцтвах прыгажунь, 15траўня 2020 года падчас фіналу нацыянальнага конкурсу, які пройдзе ў Палацы спорту.

Фота з архіву «ВВ»

http://vitvesti.by

Последние новости