haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Культура

26.10.2019 19:18

208 просмотров

0 комментариев

«Аўтаматам ставяць роднай расейскую мову»: Людзі абураюцца перапісам, у Белстаце ня бачаць праблемы

«Яны проста робяць плян», — так некаторыя х тых, хто прайшоў перапіс, ацэньваюць яго арганізацыю, бо роднай мовай запісваюць расейскую. Толькі ў адзін Telegram-канал «Беларусь головного мозга» прыйшло 79 скаргаў наконт мовы.

У Telegram-канале «Беларусь головного мозга» сабралі скаргі ад перапісаных. Усяго скаргаў 79, і ўсе яны тычацца пытаньня пра родную мову. Калі перапісчыкі прыходзяць да людзей, то аўтаматычна запісваюць роднай мовай расейскую.

«На маю заўвагу перапісчыца закаціла вочы»

«У нас ва ўстанове праводзілі перапіс на працоўным месцы. І каб акрамя мяне хто-небудзь абураўся тым, што аўтаматычна ставяць расейскую мову, я ня бачыў. Пры тым, што на маю заўвагу, што родная мова беларуская, дзяўчына, якая запаўняла анкету, паказальна закаціла вочы», — паведаміў у Telegram-канал адзін з удзельнікаў перапісу.

Таксама перапісчыкі кажуць, што расейская мова запісаная роднай па змоўчваньні і зьмяніць гэта нельга.

«Пацешны ўсё ж такі перапіс у нас у краіне. Учора прыходзіла жанчына, перапісчык. Задавала самыя простыя пытаньні, хто пражывае, колькі, імя, прозьвішча. Заняло гэта літаральна 5 хвілін. Пасьля таго як яна зьбіралася сыходзіць, я спытаў, а што наконт мовы? У анкеце на сайце трэба было ўказваць родную мову. На што яна мне адказала: у нас у анкеце ўжо ўпісана руская мова як родная, я не магу выправіць. Пасьля таго як я абурыўся і запатрабаваў выправіць на беларускую, атрымаў толькі хуткія выбачэньні і фразы: «Мне трэба ісьці, шмат каго трэба абысьці яшчэ».

/**/ /**/ /**/
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Грамадзяне Расеі на перапісе называюць беларускую мову роднай

«Пра мову проста не спыталі»

Людзі скардзяцца і на тое, што перапіс праходзіць вельмі хутка, а важных пытаньняў проста не задаюць.

«Сёньня мая мама распавяла, што прыйшоў хлопец з пляншэтам і запытаўся толькі месца прапіскі і ў шлюбе ці ня ў шлюбе. Маіх бацькоў „перапісалі“ толькі па гэтых пытаньнях і пашпарце, ніхто не пытаўся пра нацыянальнасьць і мову. Мне шкада, што мама на гэта павялася, але постфактум», — піша абураны ўдзельнік перапісу.

/**/ /**/ /**/
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Інтэрнэт-перапіс насельніцтва Беларусі скончыўся. Што далей?

«Гэта проста ўкіды, усё праходзіць добра»

У Белстаце, куды зьвярнулася Свабода, адказваюць, што «праблемы няма», а «аўтаматычна ставіць рускую мову ня могуць».

«Я назірала, як перапісваюць людзей, і ў іх адразу запытваюць, на якой мове перапісваць, і пра родную мову запытваюць. Не разумею, каму патрэбныя гэтыя ўкіды, бо праблемы абсалютна няма. Калі я размаўляю па-беларуску, я і кажу пісаць па-беларуску. Мы даносілі праз СМІ, што чалавек мае права, калі ўжо раптам сутыкнуўся з такой сытуацыяй, каб перапісчык правёў перапіс на беларускай мове. Пакуль анкета не адправілася ў Белстат, чалавек можа ўносіць карэктыроўкі, паглядзець, якія дадзеныя перапісчык унёс у пляншэт», — упэўнівае прэс-сакратарка Белстату Тацяна Лапкоўская.

Прэс-сакратарка дадае, што «перапісчыкі добрыя і яны намагаюцца патлумачыць сутнасьць пытаньняў людзям».

У перапісе ўжо ўзялі ўдзел амаль 5 мільёнаў чалавек. Яны перапісаліся праз інтэрнэт. З 21 кастрычніка пачаўся этап, калі перапісчыкі ходзяць па кватэрах і офісных будынках, каб перапісаць астатніх.

Сталі сьведкам падзеі? Зьнялі эксклюзіўнае фота ці відэа? Дасылайце ў Тэлеграм нашаму рэдактару

@SvabodaBelarus Ананімнасьць гарантуем
/**/ /**/ /**/
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

«Баюся, што вынік будзе шокавым». Ганна Севярынец пра перапіс

https://www.svaboda.org/a/30236184.html

Последние новости