haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Культура

30.10.2019 07:35

130 просмотров

0 комментариев

У Курапатах прайшла «Ноч расстраляных паэтаў». ВІДЭА

Увечары 29 кастрычніка ў мэмарыяле Курапаты, дзе ў 1930-я гады адбываліся масавыя расстрэлы, адбылася трэцяя штогадовая акцыя памяці «Ноч расстраляных паэтаў». У ёй узялі ўдзел некалькі сотняў чалавек.

На пачатку акцыі журналіст і актывіст Франак Вячорка зачытаў імёны рэпрэсаваных паэтаў, пісьменьнікаў і дзеячоў. Пасьля актывісты і пісьменьнікі ладзілі кароткія выступы і зачытвалі вершы рэпрэсаваных, сьвятары чыталі малітвы. У першую гадзіну акцыі сабралася каля 150 удзельнікаў.

Акцыю ініцыяваў адзін зь лідэраў «Маладога фронту» Зьміцер Дашкевіч. Грошы на яе зьбіралі праз краўдфандынг — набралі тры тысячы даляраў, зьбіраліся зрабіць інфармацыйныя буклеты, па выніках абяцаюць справаздачу для ахвяравальнікаў.

«Фармат будзе гэткі ж самы, як і летась, — расказваў Свабодзе Дашкевіч. — Вядомыя людзі, музыкі, літаратары, грамадзкія дзеячы чытаюць вершы рэпрэсаваных, закатаваных, расстраляных камуністамі ў розныя гады тэрору, у тым ліку і ў гэтую жахлівую ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 году».

Акцыі ў мінулыя гады абышліся без умяшаньня міліцыянтаў і сілавікоў. Але аднаго з арганізатараў, Эдуарда Пальчыса, сёлета ў сакавіку выклікалі ў суд за арганізацыю «Ночы» ў 2018-м. Арганізатары падкрэсьліваюць, што акцыя не палітычная, а ладзіцца каб ушанаваць памяць забітых.

Перад акцыяй каля будынку КДБ Мікола Статкевіч і паплечнікі ладзілі ўжо пяты «Ланцуг памяці» ў памяць аб падзеях «чорнай ночы» 1937 году і ахвярах сталінскіх рэпрэсіяў.

Фотагалерэя:

«Ноч расстраляных паэтаў» у Куратапах. ФОТА

/**/ /**/
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Ля КДБ зладзілі «Ланцуг памяці». ФОТА і ВІДЭА

У наступныя дні заплянаваныя некалькі памятных імпрэзаў:

  • 29 кастрычніка, 11.00–17.00. Шлях Памяці па месцах сталінскіх рэпрэсій: Кальварыйскія могілкі, Цівалі, станцыя Менск-Таварны, Лошыца, Благоўшчына, Вайсковыя могілкі, парк Чалюскінцаў.
  • 31 кастрычніка, 18.30, пляцоўка OK 16 (вуліца Кастрычніцкая, 16) — вечар паэзіі, прэзэнтацыя дызайнэрскіх партрэтаў рэпрэсаваных літаратараў.
  • 3 лістапада, 12.00 — Дзяды, традыцыйнае шэсьце і мітынг у Курапатах.

Сталі сьведкам падзеі? Зьнялі эксклюзіўнае фота ці відэа? Дасылайце ў Тэлеграм нашаму рэдактару

@SvabodaBelarus Ананімнасьць гарантуем

За адну ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 году НКВД беспадстаўна расстраляла больш як сотню беларускіх паэтаў, пісьменьнікаў і прадстаўнікоў інтэлігенцыі, у іх ліку Тодар Кляшторны, Міхась Зарэцкі, Мойша Кульбак, Алесь Дудар, Ізі Харык , Анатоль Вольны, Міхась Чарот, Юлі Таўбін, Платон Галавач, Янка Нёманскі і многія іншыя.

/**/ /**/
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Гісторыя 12 творцаў, забітых у «чорную ноч» у 1937 годзе

Сталінскія рэпрэсіі ў Беларусі

У Беларусі масавыя рэпрэсіі пачаліся яшчэ з прыходам да ўлады бальшавікоў — у 1917 годзе. А скончыліся, калі памёр Сталін — у 1953-м. Дасьледчыкі мяркуюць, што пад іх падпалі як мінімум 600 тысяч чалавек. Паводле іншых ацэнак гэтая лічба дасягае 1,4 мільёна. Але дакладныя лічбы не вядомыя — КДБ дагэтуль не раскрыла архівы. Беларусы лічацца трэцімі паводле колькасьці ахвяраў рэпрэсіяў у сталінскія часы.

The code has been copied to your clipboard.

No media source currently available

0:00 0:02:38
0:00

Чаму беларускі рэжым не прызнае сталінскія рэпрэсіі

Асноўнае пра Курапаты

Расстраляныя літаратары. Гісторыя 12 творцаў, забітых 80 год таму

Як унукі і праўнукі шукаюць зьвесткі пра рэпрэсаваных сваякоў

«Баюся ўлады, якая пачне забіваць». Стогадовая беларуска, асуджаная ў СССР за шпіянаж, распавядае пра рэпрэсіі

Картатэка Сталіна

https://www.svaboda.org/a/30242432.html

Последние новости