Кампетэнтнаму журы ў гэты дзень прыйшлося нялёгка. Ці жарт: як можна выбраць лепшых з лепшых, калі кожны юны выканаўца, выходзячы на сцэну, шчыраваў на ўсе 100% і паказваў усе свае самыя моцныя бакі і грані таленту.
Уладальнікамі дыпломаў у намінацыі «Народны танец» сталі ўдзельнікі калектыву «Задзірынкі» Гарадоцкай ДШМ, якія выканалі «Польку-феньку» (дзяўчынкі і хлопчыкі адзначаны за захаванне традыцый), і харэаграфічны калектыў «Феерыя» у складзе рабят

Сярод салістаў, якія выконвалі эстрадныя песні, месцы размеркаваліся наступным чынам. Гран-пры заваявала Аксана Цімафеева (ЦДіМ). Першае месца ў Івана Гамзюка (ГДК) і Руслана Стэльмаха, другое падзялілі Алеся Дасанава і Мар’яна Цыркунова (ГДК), трэцяе — Юлія Няпомняшчых і Дыяна Сушчык (ЦДиМ). Дыплом за дэбют у намінацыі «Эстрадная песня» ўручаны Лізавеце Сілаевай.
Лепшымі ансамблямі ў намінацыі «Эстрадная песня» сталі вакальны ансамбль харавога аддзялення ДШМ і група «Вясёлка» Гарадоцкага ГДК. Другое месца ў гэтай намінацыі занялі вакальныя групы «Мікс» (ГДК) і «Гарэзнікі» (ЦДіМ), трэцяе — вакальны гурт «Бой-бэнд» і гурт «Сузор’е» гарадскога Дома культуры.
Ўладальніцай Гран-пры ў музычна-інструментальным жанры стала навучэнка Гарадоцкай ДШМ Веранея Дзячэнка, дыплома за сінтэз жанраў — Дар’я Фядорына і Аляксандра Васільева з Езярышчанскага філіяла ДШМ. Другое месца ў намінацыі «Музычна-інструментальны жанр» заняў Іван Тарасенка, трэцяе — Мікалай Шалудкевіч. Хлопцы наведваюць Гарадоцкую ДШМ.
У намінацыі «Музычна-інструментальны жанр. Ансамблі» не было роўных калектыву школы мастацтваў " Вясёлыя музыкі «. Другое месца прафесійнае журы прысудзіла калектыву «Вязынка» Езярышчанскага філіяла ДШМ і ансамблю гарманістаў «Тарасікі». Дыплом за выканаўчае майстэрства ў намінацыі «Эстрадны танец» ўручаны калектыву «Феерыя». Першае месца было прысуджана навучэнцам старэйшых класаў харэаграфічнага аддзялення Пальмінскага філіяла ДШМ, другое падзялілі навучэнцы харэаграфічнага аддзялення школы мастацтваў г. Гарадка і калектыў «Феерыя». Уладальнікамі дыпломаў трэцяй ступені сталі навучэнцы малодшых класаў Пальмінскага філіяла ДШМ, удзельнікі калектываў «Феерыя» (ЦДіМ) і «Радасць» (ГДК).
Удзельнікі агляду-конкурсу ў намінацыі «Бальны танец» пагрузілі гледачоў у свет гэтага вытанчанага і грацыёзнага мастацтва. Дыплом за манеру выканання журы прысудзіла старэйшай групе ўзорнай студыі бальнага танца «Гармонія» Гарадоцкага ГДК, за выразнасць выканання — іх таварышам з сярэдняй групы.
Любоў ШЛЯЙКО.
http://www.garadvest.by/2019/11/novye-zvjozdochki-na-kulturnom-nebosklone-gorodokshhiny/
Пераклад на родную мову рэдакцыі сайта