haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Культура

02.12.2019 08:55

104 просмотра

0 комментариев

«Быць беларусам — гэта самая годная місія на зямлі»

У суботу, 30 лістапада, на Аршаншчыне ўпершыню прайшоў вандроўны фэст Уладзіміра Караткевіча. Беларускаму пісьменніку 26 лістапада споўнілася б 89 гадоў.

Напрыканцы 1980-х сярод адраджэнцкай моладзі запачаткавалася традыцыя святкавання Ладыся. Менавіта так на беларускі кшталт называў сябе сам пісьменнік, творчасць якога стала крыніцай натхнення і нацыянальнага гонару для многіх пакаленняў беларусаў. А яшчэ Ладыся — адмысловы напой — варылі і пілі ў гонар Караткевіча.

Беларускі ПЭН-цэнтр з Аршанскім Таварыствам беларускай мовы вырашылі аднавіць традыцыю і ў гонар дня народзінаў пісьменніка зладзілі выправу ў мястэчка Смаляны ды прайшліся аршанскімі сцежкамі Караткевіча.
Адмыслова для фэсту адчынілі для наведвання дом, у якім жыў пісьменнік. Нядаўна яго выкупіў бізнесовец Андрэй Балабін, які ўзначальвае ЗАТ «Патио» («5 элемент»), і, магчыма, з часам тут будзе створаны музей Уладзіміра Караткевіча. Адна з аўтарак ідэі правядзення фестываля, праваабаронца і пісьменніца Паліна Качаткова выказала гатоўнасць дапамагчы ў арганізацыі экспазіцыі.

Адной з цэнтральных падзей фэсту ў Оршы стала дыскусія «Беларусь, прачынайся! Я цябе абуджаю» аб ролі пісьменніка ў фармаванні новай ідэнтычнасці беларусаў. Яе мадэратарка, доктар філасофіі і доктар сакральнай тэалогіі Ірына Дубянецкая зазначыла, што складваецца ўражанне, нібыта «Караткевіч прыняў адну краіну, а аддаў другую». У чым феномен такой трансфармацыйнай сілы Караткевіча, разважалі ўдзельнікі дыскусіі.

Прамаўляе Ірына Дубянецкая

Пісьменнік Уладзімір Арлоў зазначыў, што Караткевіч прапаноўваў бачанне Беларусі не як нечай ускраіны ці малодшай сястры, ён прапаноўваў нам Беларусь як краіну з беларускай культурай, гісторыяй і ментальнасцю.
«Мне ўяўляецца, што вобразы Уладзіміра Караткевіча жывыя і дасюль. Адзін з маладых палітыкаў, якога завуць Зміцер, з’яўляецца для мяне сучасным увасабленнем героя рамантычнай прозы Караткевіча», — дадаў ён.

Уладзімір Арлоў

На думку Уладзіміра Арлова, калі Васіль Быкаў паспяхова адкрываў душу беларусаў для замежнага чытача, то Караткевіч адкрываў Беларусь для саміх беларусаў. Гэта той пісьменнік, які быў найбольш запатрабаваны для свайго чытача. І, адказваючы на заклік аднаго вядомага кіраўніка «дайце мне беларускую „Вайну і Мір“», спадар Арлоў перакананы, што мы такую кнігу маем — гэта раман «Каласы пад сярпом тваім».

Удзельнікі дыскусіі

Дэпутатка, старшыня ТБМ і колішняя ўдзельніца моладзевай арганізацыі «Майстроўня» Алена Анісім прывезла з сабой медаль «100 год БНР». Яна перакананая, што Уладзімір Караткевіч быў бы першым, хто быў бы ўганараваны гэтым медалём.

Медаль «100 год БНР»

Яна прыгадала, як, быўшы студэнтамі філфака, яны з паплечнікамі ставілі спектакль «Цар Максімільян». Тады пісьменнікам не раілі яго наведваць. Але літаратары падтрымлівалі моладзь і хадзілі на гэтыя пастаноўкі, у тым ліку Уладзімір Караткевіч.

Гаворыць Алена Анісім

«Дзякуючы яго творчасці ўсе разумелі, што быць беларусам — гэта самая годная місія на зямлі. Ён не проста пісаў творы пра Беларусь, ён жыў Беларуссю», — падкрэсліла Алена Анісім.
Краіна, у якой мы жывем, — плод фантазіі нашых пісьменнікаў, зазначыў філосаф Павел Баркоўскі, адказваючы на пытанне, ці сапраўды Караткевіч прыдумаў Беларусь. У гэтым сэнсе нашая краіна без кніг Караткевіча была б зусім іншай.

Павел Баркоўскі

«Нароўні з Быкавым і Алесем Адамовічам Караткевіч ствараў тое, што можна назваць экзістэнцыялізмам у беларускай літаратуры. Гэта пакаленне пісьменнікаў, якое прайшло вайну і для якога гэта быў досвед вызначальным для фармавання іх светапогляду і літаратурнага стылю. Творы Караткевіча прасякнутыя матывамі чалавечай свабоды, выбару, годнасці», — лічыць філосаф.
Ён згадаў, што творчасць Караткевіча не толькі вярнула гістарычную памяць людзям, але і вельмі змяніла вобраз Беларусі. Караткевічава Беларусь — не толькі краіна мужыкоў і сялянскіх хат. Гэта Беларусь шляхецкая, рыцарская, гарадская і містычная.

Працягам дыскусіі сталі літаратурныя чытанні і музычныя выступы. Імпрэзу адкрыла пляменніца Караткевіча Алена Сінькевіч, якая нарадзілася ў Чалябінску, але Оршу таксама лічыць для сябе роднай. Яна вельмі ўсцешаная тым, што ў доме, дзе жыў пісьменнік, маюць намер зрабіць музей. Спадарыня Алена таксама мае шэраг прапаноў па ўладкаванні музея. Напрыклад, каб у ім прыстнічаў дух Караткевіча, яна прапануе напоўніць яго малюнкамі пісьменніка, некаторыя з іх, датычныя аршанскага дома, яна перадала арганізатарам фэсту.
Першая намесніца старшыні ПЭНу Таццяна Нядбай дэманструе малюнак аршанскай хаты, выкананы рукой Караткевіча
Арганізатары і партнёры вандроўнага фестывалю Караткевіча зладзілі сюрпрыз, уганараваўшы каштоўным падарункам ад «5 элементу» паэтку з Рагачова Насту Кудасаву, якая стала першай лаўрэаткай фэсту. Паэтка, якая нарадзілася ў год смерці пісьменніка, зазначыла, што здаўна адчувае пэўную пераемнасць і пакліканне захоўваць і несці памяць пра яго. Таксама яна паведаміла, што ў наступным годзе ў Рагачове рыхтуюцца адкрыць помнік герою «Ладдзі роспачы» Гервасію Выліваху, а дом дзядзькі пісьменніка, у якім жыў і пісаў Караткевіч, таксама мусіць пачаць станавіцца музеем.

Уганараванне Насты Кудасавай

Так прайшоў пілотны фестываль Караткевіча, які змог адбыцца пры актыўным удзеле старшыні Аршанскай філіі ТБМ Юрыя Нагорнага, праваабаронцы Алены Танкачовай, а таксама пры падтрымцы «Вандроўнай кнігарні» літаратурнага дома «Логвінаў», Саюза беларускіх пісьменнікаў, Аршанскага рэгіянальнага парталу orsha.eu, ЗАТ «Патио», «Акадэмкнігі».
Таццяна Нядбай
У наступным годзе будзе адзначацца 90-годдзе Уладзіміра Караткевіча і чакаецца, што фэст пройдзе з яшчэ большым размахам. А можа — хто ведае? — святкаванне Ладыся неўзабаве стане нацыянальным святам у беларускім календары?

Дзіяна Серадзюк

Последние новости