haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Культура

10.12.2019 18:26

365 просмотров

0 комментариев

Творчы калектыў з Гарадка стаў ў Дуброўна пераможцам конкурсу на лепшую дыскатэчную праграму

Творчы калектыў ДУК «Гарадоцкі дзяржаўны Дом культуры» стаў Лаўрэатам I ступені ў другім туры абласнога конкурсу дыскатэкавых праграм «Ад 5 да 55 +», які прайшоў 30 лістапада ў г. Дуброўна.

У конкурсе прынялі ўдзел установы культуры шасці раёнаў Віцебскай вобласці. Журы па вартасці ацаніла арыгінальнасць і насычанасць выступу каманды Гарадоцкага ДК.

Лепшую дыскатэчную праграму для дзяцей правялі Святлана Хатэнька ў асобе MS «Тып-топ крутышка», Алена Дзюбкова — MS «Мілка», Павел Булаеў ў ролі роставай лялькі Лёвушкі і дыджэй Мікіта Яўсеенка. Нашы героі стварылі добры настрой не толькі дзецям, але і для ўсіх прысутных у зале.

На вясёлую дыскатэку, якая называлася «Запальвай-ка!», прыйшлі хлапчукі і дзяўчынкі розных узростаў. Разам з нашымі героямі яны лопалі шары і хлапушкі, спявалі вясёлыя песні, вучыліся чытаць рэп і спаборнічалі ў танцавальным баттлы, а ў канцы дыскатэкі атрымалі памятныя прызы.

Калі вы жадаеце, каб Дзень нараджэння вашага дзіцяці прайшоў весела і цікава або пад Новы год да вас прыйшлі Дзед Мароз са Снягуркай, то хутчэй за запрашайце гэтых казачных герояў у Гарадоцкім ГДК. Такое свята вашаму малому запомніцца надоўга!

Майя САЛДАЦЕНКА

http://www.garadvest.by/2019/12/zazhigaj-ka/

Пераклад на родную мову рэдакцыі сайта.

Последние новости