haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Культура

07.01.2020 10:41

298 просмотров

0 комментариев

Праваслаўныя Беларусі сьвяткуюць Раство

7 студзеня адзначаецца Раство Хрыстова паводле Юліянскага календара. Сёньня праваслаўныя, якія складаюць большую частку насельніцтва Беларусі, адзначаюць сьвята Божага нараджэньня. У гэты дзень пачыналі хадзіць пераапранутыя калядоўнікі. Яны сьпявалі песьні, а гаспадары павінны былі запрасіць іх у хату і пачаставаць.

Напярэдадні Раства мітрапаліт Менскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усея Беларусі зьвярнуўся да праваслаўных вернікаў з пасланьнем.

«Гасподзь заклікае ўсіх нас рабіць дабро па меры нашых магчымасьцяў і памятаць, што ёсьць такія добрыя справы, да якіх закліканы ўсе хрысьціяне — сказаў мітрапаліт Павел. — Хрыстос нараджаецца — услаўляйце! Хрыстос зь нябёсаў — сустракайце! Хрыстос на зямлі — узносьцеся!» — абвяшчае ў гэтыя сьветлыя дні Сьвятая Царква. Сустрэнем жа Госпада належнымі дарамі і прынясем Яму замест золата, ладану і сьмірны моцную веру, натхнёную надзею, дзейную любоў«.

Зь віншаваньнем да праваслаўных выступіў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, мітрапаліт Менска-Магілёўскі, Старшыня Канфэрэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.

«Хрыстус нарадзіўся — Бог уцелавіўся! Дарагія праваслаўныя браты і сёстры! Гэтым калядным воклічам ад імя Каталіцкага Касьцёла ў нашай Бацькаўшчыне сардэчна віншую вас з радаснай і збаўчай урачыстасьцю Нараджэньня Хрыстова. Няхай народжанае ў Бэтлееме Божае Дзіця адорыць вас сваім супакоем і ласкаю. Няхай Ён спадарожнічае вам у час Калядаў і ва ўсе дні Новага, 2020 года».

https://www.svaboda.org/a/30363898.html

Последние новости