haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Культура

09.03.2020 19:57

308 просмотров

0 комментариев

У Гарадоцкім аграрна-тэхнічным каледжы прайшла акцыя «Рrofil-aktika» супраць наркаманіі

1 сакавіка 2020 году — Міжнародны дзень барацьбы з наркаманіяй і незаконным абаротам наркотыкаў. 3 сакавіка ў каледжы прайшла акцыя «Рrofil-aktika», накіраваная на прафілактыку шкодных звычак, пракпаганду ЗЛЖ, на папярэджанне злачынстваў у сферы незаконнага абароту наркотыкаў .

Пад час акцыі з дапамогай тэматычных памятак і буклетаў навучэнцам была даведзена інфармацыя аб смяротнай небяспецы, якая зыходзіць ад наркотыкаў, аб адказнасці за ўжыванне і незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў.

Сацыяльны педагог А. І. Рудзічэнка прапанавала навучэнцам алгарытм дзеянняў у выпадках: калі навучэнец знайшоў наркотык, калі вучню прапаноўваюць спажыць наркотык, альбо стаць наркозакладчыкам. Кожны жадаючы змог выказаць сваё меркаванне, пакінуўшы пажаданні на стыкерах, якія вывешваліся на стэндзе.

Лекар — валеолаг Т.А. Шустэр распавяла аб прынцыпах бяспечнага паводзінаў і сацыяльных аспектах залежнасцяў, падзялілася дадзенымі аб наступствах ужывання псіхатропных рэчываў. Да ўвагі ўдзельнікаў акцыі быў прадэманстраваны відэаролік відэафільм «Недзіцячыя тэрміны».

Весела і цікава хлопцы правялі музычны флэш-моб.

Таксама хлопцам далі магчымасць зафіксаваць свой удзел у акцыі шляхам фотасесіі з таблічкамі, на якіх нанесены наступныя словы: «Я супраць наркотыкаў», «Я за ЗОЖ», «Зрабі правільны выбар.

Жывіце вольна, спартыўна, творча, актыўна, пазітыўна, без наркотыкаў !!!

Маслоўскі Уладзіслаў, удзельнік творчага аб’яднання «Прэс- цэнтр»

Фота і інфо паводле: http://www.ggatk.by/index.php/component/k2/item/1010-rrofil-aktika

Пераклад на родную мову рэдакцыі сайта.

Последние новости