haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Культура

27.04.2020 07:25

487 просмотров

0 комментариев

Тужыце і радуйцеся, бо Радуніца. Радуніца — дзень, які належаў не жывым, а мёртвым

Традыцыйна на дзявяты дзень пасля Пасхі беларусы памінаюць сваіх памерлых продкаў. Радуніца для ўсіх нас — і цяжкі, і лёгкі дзень адначасова.

Радуніца – веснавое свята, вядомае на тэрыторыі Беларусі яшчэ з дахрысціянскіх часоў. Гэта дзень, калі мы прыгадваем тых, хто ўжо адышоў ад нас на вякі. У хрысціянскую эпоху традыцыя памінання сваіх продкаў не памерла і Радуніца працягвае жыць і сёння. Праваслаўныя вернікі прызвычаі-ліся адзначаць гэта свята на дзявяты дзень па Вялікадні.

Жыхары Баранавіч 14 мая ушанавалі памяць сваіх продкаў на могілках у Русіно

Раней Радуніцу святкавалі толькі на могілках. Тут, каля магілаў, у непасрэднай блізкасці да сваіх продкаў іх і паміналі: упарадкавалі магілы, маліліся і ладзілі святочны сняданак.

У нашы дні праваслаўныя вернікі напярэдадні Радуніцы альбо раніцай у святочны дзень ідуць у царкву, каб паставіць свечкі і памаліцца за супакой душаў сваіх памерлых сваякоў.

Радуніца – дзень, які належаў не жывым, а мёртвым. Дзень, калі мы прасякнуты думкамі і клопатамі пра нябожчыкаў. Дзе-нідзе ў Беларусі пра святкаванне Радуніцы казалі – «грэць бацькоў».

Радуніца – добрая нагода, каб у чарговы раз нагадаць самім сабе пра хуткаплыннасць жыцця, пра вечнасць і пра чалавечнасць. У гэты дзень рэшту памінальных страваў было прынята раздаваць жабракам, якія заўжды бліжэй за ўсіх нас да Бога.

Радуніца – і цяжкі, і лёгкі дзень адначасова. Не дарма нават сёння старыя людзі кажуць, што на Радуніцу да абеду пашуць, па абедзе плачуць, а ўвечары скачуць. Тужыце па сваіх нябожчыках і радуйцеся, што вы жывяце. З Радуніцай!

Автор: Алесь Гізун

Последние новости