haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Культура

23.06.2020 12:02

540 просмотров

0 комментариев

Ва ўрочышчы Вераб’ёвы Горы адбылося ўшанаванне памяці ахвяраў вайны на абнаўлённым мемарыяле

У Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны, 22 чэрвеня, ва ўрочышчы Вераб’ёвы горы ў Гарадку на мемарыяльным комплексе, прысвечаным мірным жыхарам, забітым фашысцкімі карнікамі, адбыліся мерапрыемствы. Дзень памяці пачаўся з літаратурна-музычнай кампазіцыя «Навечна ў памяці народнай», потым адбыўся мітынг-рэквіем «Ёсць памяць, у якой няма забыцця!», а напрыканцы мерапрыемства працавала літаратурная гасцёўня «Гартаючы памяці старонкі».

Зараз тут, у Вараб’ёвых Горах, адбылася другая рэканструкцыя мемарыяла загінуўшых вёсак і пацярпелых мірных грамадзян, які стаў называцца «Пантэон памяці». Таксама 22 чэрвеня тут адбылася цырымонія пахавання астанкаў мірных грамадзян, якія былі знойдзены пры правядзенні рамонтных прац па добраўпарадкаванні памятнага месца. Імёны, на жаль, устанавіць не ўдалося, але несумненна адно — людзі загінулі падчас растрэлаў ў годы вайны.