haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Культура

04.07.2020 13:50

1265 просмотров

0 комментариев

У Гарадку адбылося свята «Беларусь — мой гонар і слава!» да 76-годдзя Вызвалення сталіцы. Фота, відэа

3 ліпеня ў Гарадку адбыліся святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусі і 76 —й гадавіны Вызвалення краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў: «Беларусь — мой гонар і слава!»

3 ліпеня 2020 года прыйшло сонечным, не жаркім днём з адценнем эпідэміі каранавіруса, калі масштабныя шэсці і святкаванні па ўсяму цэнтру Гарадка замянілі мітынгам і ўскладаннем памятных гірлянд, вянкоў і кветак да памятных мясцін Гарадка.

Па традыцыі свята пачалося з ускладанне гірлянды Славы да памятнага знака 12-ці воінскіх частак і злучэнняў, якія вызвалялі Гарадок, каля Гарадоцкага райвыканкама.

На цэнтральнай плошчы адбыўся мітынг, якога не было ў першапачатковай праграме святкаванняў, а далей адбылося традыцыйнае ўскладанне гірлянды Славы і вянка ўдзячнасці ад Гарадоцкага райвыканкаму і Гарадоцкага Савета дэпутатаў да вечнага Агню Памяці на мемарыяльным комплексе «Няўміручасць». Менавіта так называецца зараз агонь на мемарыяле: Агонь Памяці.

Удзельнікі свята таксама ўшанавалі памяць загінулых ускладанне кветак да могілак на мемарыяле.

Далей свята працягнулася на сцэне каля КАЦ «Гарадок», дзе калектывы мастацкай самадзейнасці Гарадка зладзілі святочны канцэрт.

Пад час гэтага канцэрта старшыня Гарадоцкага райвыканкаму П.П. Карабач узнагародзіў лепшых працаўнікоў раёна, чые імёны занесены на Дошку гонару, а потым граматамі адзначыў кіраўнікоў аддзелаў райвыканкаму, кіраўнікоў прадпрыемстваў Гарадоччыны, а таксама лепшых прыватных прадпрымальнікаў нашага раёна.

Новай традыцыяй стала ўручэнне Ганаровага сцяга кіраўніку лепшага прадпрыемства Гарадоцкага раёна — РКП «Цэнтр утылізацыі сродкаў паражэння» т. Баценька С.В.

На канцэртную сцэну падымаўся і дырэктар Гарадоцкага краязнаўчага музея Анатоль Войлакаў, для ўручэння дыпломаў найбольш актыўным удзельнікам акцыі «Загавальнікі памяці», а таксама і дырэктар Гарадоцкага Дома рамёстваў і фальклору Марына Гушча, якая адзначыла дыпломамі і сувенірамі лепшых удзельнікаў раённага конкурсу карункавага ткацтва.