haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Культура

19.10.2020 18:40

302 просмотра

0 комментариев

У Гарадоцкім раёне захоўваюцца унікальныя традыцыі ажурнага ткацтва

Ажурнае ткацтва ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці развіваецца з ХІХ стагоддзя. Яшчэ да 1950–1960 гадоў у вёсках рэгіёна ткаліся ручнікі і абрусы па гэтай тэхналогіі. Пасля на многія гады пра традыцыі ажурнага ткацтва ў раёне забыліся.

Узнавіць іх узяліся супрацоўнікі Гарадоцкага Дома рамёстваў і фальклору, а перш за ўсё народны майстар Марына Гушча. Сёння яна з’яўляецца асноўным носьбітам традыцый ажурнага ткацтва. Ужо больш за 25 гадоў вывучае тэхналогію элемента, папулярызуе ажурнае ткацтва як адну з унікальных тэхнік вырабу і перадае свае веды праз правядзенне майстар-класаў, удзел у выставах і фестывалях. У пачатку года Марына Леанідаўна атрымала нагрудны знак «За ўклад у развіццё культуры Беларусі», а таксама грант Прэзідэнта на рэалізацыю праекта па развіцці тэхналогіі ажурнага ткацтва Гарадоцкага раёна.



Адметнай асаблівасцю гарадоцкіх ажурных тканін, паведамляе livingheritage.by, з’яўляецца разрэ­джаная сеткавая структура. Малюнак ствараюць празрыстыя геаметрычныя рады палос і квадратаў. Краі вырабаў упрыгожваюцца вязанымі кручком карункамі. Самі ручнікі і абрусы аздабляюцца сімваламі, якія нясуць сакральны сэнс, атаясамліваюць надзеі людзей на лепшае — багаты ўраджай, сямейны дабрабыт і іншае.

У залежнасці ад узораў адрозніваюць ручнікі «вясельныя», «радзінныя» і гэтак далей. Для ткацтва ажурных тканін выкарыстоўваюцца абавязкова льняныя ніці. У нашых продкаў лён быў галоўным матэрыялам і вырошчваўся ў кожнай гаспадарцы. Сёння гэта традыцыя страчана, гарадоцкія майстры набываюць тканіну на Аршанскім льняным камбінаце. Але галоўнае, што працягвае жыць само ажурнае ткацтва.

Людмила МИНКЕВИЧ

https://www.sb.by/articles/ruchniki-z-karunkami.html

Людмила МИНКЕВИЧ

Последние новости