Гурты калядоўшчыкаў парадавалі аднавяскоўцаў, да якіх завіталі ў госці, вясёлымі каляднымі прадстаўленнямі, з удзелам традыцыйных персанажаў, песнямі, святочнымі віншаваннямі ды шчырымі пажаданнямі. Гэта адбылося ў вёсках дзе працуюць сельскія Дамы культуры: Верамееўскі, Вархоўскі, Бычыхінскі, Віраўлянскі, Межанскі, Дуброўскі, Пальмінскі, Кабішчанскі.
Таксама ўдзельнікі народнага фальклорнага калектыва «Глейна» і творчага калектыва сектара «Аўтаклуб» наведалі вёскі Халамер’е і Льнозавод з фальклорнай каляднай праграмай «Казу вядзём, шчасця нясём».
Правядзенне калядавання на сакавітай беларускай мове засведчыла, што народная беларуская культура яшчэ жыве ў вёсках Гарадоцкага раёна, дзякуючы найперш установам культуры.
Л. Антонаў
Паводле інфо: http://haradoktour.by
Фота больш тут: https://vk.com