haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Культура

18.05.2022 15:58

438 просмотров

0 комментариев

Выпускніца дзіцячай школы мастацтваў па класе «Цымбалы» са Смалоўкі узнагароджана прэміяй Віцебскага аблсавета

Вірынея Дзячэнка, як лаўрэат і пераможца некалькіх конкурсаў, інтэрнет-праектаў і фестываляў, узнагароджана матэрыяльнай прэміяй сярод 10 навучэнцаў устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі мастацкага профілю ў сферы культуры па Віцебскай вобласці.

У адпаведнасці з рашэннем Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў ад 4.05.2022 г. № 309 «Аб прысуджэнні прэмій» 10 навучэнцаў устаноў Віцебскай вобласці, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі мастацкага профілю ў сферы культуры з вывучэннем вучэбных прадметаў, навучальных дысцыплін (дзіцячыя школы мастацтваў) — пераможцы заключных этапаў міжнародных, рэспубліканскіх, абласных творчых конкурсаў, алімпіяд — узнагароджаны прэміяй у памеры 15 базавых велічынь.
Вірынея Дзячэнка — выпускніца дзіцячай школы мастацтваў г.Гарадка па класе «Цымбалы», пражывае ў в.Смалоўка Гарадоцкага раёна. З’яўляецца лаўрэатам і пераможцам некалькіх конкурсаў, інтэрнет-праектаў і фестываляў:
*Лаўрэат I ступені — III адкрыты рэгіянальны фестываль-конкурс дзіцячай творчасці «Крыштальная сняжынка» ў г.Іўі;
* Лаўрэат I ступені — VIII адкрыты конкурс вакалістаў і інструменталістаў «Сямікветкі»;
*ГРАН-ПРЫ — Гранд-Фінал 2021 Творчы інтэрнэт-праект «Скары вяршыню»;
* Лаўрэат I ступені — Творчы інтэрнэт-праект «Скары вяршыню» Сезон «Зіма — 2022» г.Іўе;
*Лаўрэат I ступені — VII абласны конкурс юных вакалістаў і інструменталістаў «Мелодыі вясны-2022» г.Віцебск;
* Лаўрэат I ступені — III Міжнародны Конкурс-Фестываль Мастацтваў «Тэрыторыя поспеху # Усё пачынаецца з Мары» г.Санкт-Пецярбург.

Прэмію юная цымбалістка атрымала за ўдзел у 7 рэспубліканскім фестывалі-конкурсе выканаўцаў на цымбалах «Перазвоны», дзе стала лаўрэатам 1 ступені. Пра гэта напісана ў ВК у групе Гарадоцкага райвыканкаму.

Віншуем Вірынею і жадаем ёй далейшых поспехаў у творчасці!
Л. Антонаў

Последние новости