23 траўня
1753. Памерла Францішка Уршуля Радзівіл
Першая ў Вялікім Княстве Літоўскім жанчына-драматург нарадзілася 13 лютага 1705 года ў маёнтку Чартарыйск на Валыні. Паходзіла з буйнога магнацкага роду Вішнявецкіх, які нібыта вядзе свае карані ад Карыбута Альгердавіча.
У 1725 годзе пабралася шлюбам з Міхалам Казімірам Радзівілам «Рыбанькам», пасля чаго перабралася ў родавае гняздо мужа ў Нясвіжы.
Атрымала цудоўную хатнюю адукацыю і авалодала некалькімі еўрапейскімі мовамі. Ад бацькоў ёй перадалася набожнасць. Свой літаратурны стыль выпрацоўвала ў лістах да мужа, якія пазней былі выдадзены асобнай кнігай. У час, пакуль муж быў заняты вайсковымі і дзяржаўнымі справамі, пісала вершы, камедыі і трагедыі. Іх і ставіла ва ўласным тэатры.
Памерла пасля цяжкай хваробы.
24 траўня
1377. Памёр Альгерд
Гэты вялікі князь літоўскі пражыў цікавае і насычанае жыццё, поўнае прыгодаў і авантураў. Па праве заняў значнае месца ў гісторыі.
Да самага свайго скону Альгерд трымаўся веры продкаў — паганства. Пасля смерці яго спалілі на вогнішчы разам з 12 баявымі конямі, срэбным поясам і іншымі рэчамі, якімі ён карыстаўся пры жыцці. Усё ў адпаведнасці з пахавальным звычаем таго часу, які зафіксаваны як пісьмовымі крыніцамі, так і археалагічнымі знаходкамі.
Літоўцы перасталі паліць сваіх памерлых толькі пасля таго, як ужо ягоны сын Ягайла спачатку сам прыняў каталіцкі хрост, а потым і пачаў хрысціянізацыю Літвы ў 1387 годзе.
Чытайце па тэме: Як вялікі князь Альгерд тройчы хадзіў на Маскву і павялічыў тэрыторыю ВКЛ удвая
25 траўня
1917. Памёр Максім Багдановіч
Наш «Максім-кніжнік» пайшоў з жыцця ў вельмі маладым узросце — на дваццаць шостым годзе жыцця, але колькі паспеў зрабіць.
Яшчэ пры жыцці Багдановіч стаў класікам, а ягоны культ пачаў складацца ўжо ў
Праўда, з часам погляд на Багдановіча змяніўся. Бальшавікі адмянілі прыжыццёвую пенсію бацьку, якая была прызначага урадам Савецкай Беларусі ў
Ну, а «разумнікі» ад пралетарскай літаратуры шукалі ў спадчыне Максіма Багдановіча «рэакцыйнасць», знаходзілі яе, аднак ніяк не маглі аспрэчыць яго творчага генія.
Ілюстрацыя: Віктар Альшэўскі. Партрэт Максіма Багдановіча, 1982.
26 траўня
1926. Стварэнне «Узвышша»
Гэты дзень лічыцца пачаткам дзейнасці ў БССР літаратурнага аб’яднання «Узвышша», дзе згуртаваліся маладыя і таленавітыя пісьменнікі
Ля вытокаў новага аб’яднання стаялі Уладзімір Дубоўка, Адам Бабарэка, Кузьма Чорны, Язэп Пушча, Кандрат Крапіва ды іншыя. Менавіта гэтыя літаратары гучна выйшлі з «Маладняка», пратэстуючы супраць прымітывізацыі мастацтва.
Для іх літаратура была вышэй за тую ідэю, якую мусіла несці ў шырокія народныя масы. Ужо адна назва новага аб’яднання гаварыла пра эстэтычныя вартасці яго ўдзельнікаў.
Розгалас пра «Узвышша» выйшаў далёка за межы Беларусі. Ведалі пра яго не толькі ў Заходняй Беларусі, якая прагна сачыла за культурніцкім жыццём у БССР. Напрыклад, чэшская газета «Prager Presse» пісала пра яго праграмныя ўстаноўкі, іх рэалізацыю і творчасць удзельнікаў.
Перастала існаваць «Узвышша» ў 1931 годзе, калі распачалася ўніфікацыя літаратурнага жыцця Савецкага Саюза.
27 траўня
1900. Нарадзіўся Уладзімір Жылка
На фота: Уладзімір Дубоўка і Уладзімір Жылка
З’явіўся будучы беларускі паэт на свет у вёсцы Макашы Нясвіжскага раёна 27 мая 1900 года.
З малых гадоў шмат вандраваў па блізкім і далёкім замежжы. Пасля таго, як у 1914 годзе скончыў гарадскую вучэльню ў Міры, разам з бацькамі перабраўся ў Мінск. Але з-за Першай сусветнай вайны быў вымушаны з сям’ёй выехаць у бежанства пад Тулу, дзе скончыў Багародзіцкае агранамічнае вучылішча.
З 1917 года жыў, вучыўся і працаваў у Мінску, Вільні, Коўне, Дзвінску. А з 1923 года стала атабарыўся ў Празе. У 1926 годзе прыехаў на знакамітую моўную канферэнцыю, пасля якой вырашыў застацца ў БССР, бо «эмігрантчына была яму неўмагату».
Вярнуўшыся ў Мінск, актыўна займаўся літаратурнай дзейнасцю: працаваў у газеце «Звязда», быў актыўным сябрам літаратурных аб’яднанняў «Маладняк» і «Узвышша».
Арыштаваны 18 ліпеня 1930 года па справе так званага «Саюза вызвалення Беларусі» і атрымаў судовы вырак — 5 гадоў высылкі ў горад Уржум Кіраўскай вобласці, дзе і памёр ад сухотаў 1 сакавіка 1933 года.
28 траўня
1927. Стварэнне Нацыянальнага архіва
95 гадоў таму быў створаны Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь, адна з вядучых устаноў архіўнай галіны ў нашай краіне.
Першапачаткова называўся Цэнтральным дзяржаўным архівам Кастрычніцкай рэвалюцыі і сацыялістычнага будаўніцтва БССР, меў адпаведны функцыянал, а сваю працу пачаў у кастрычніку 1927 года. Сёння гэта найбуйнейшае сховішча дакументаў па гісторыі Беларусі XX стагоддзя.
Са жніўня 2007 года архіў месціцца ў будынку Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, займаючы там некалькі паверхаў.
29 траўня
1920. Расстраляны Фабіян Шантыр
Гэты беларускі грамадскі і палітычны дзеяч, літаратар і аматар вандровак нарадзіўся ў Слуцку. Трымаўся левых поглядаў, быў актыўны на ніве сацыял-дэмакратыі, за што ў 1905 годзе трапіў на два гады за краты.
З пачаткам Першай сусветнай вайны мабілізаваны ў войска. Актыўны ўдзельнік беларускага нацыянальнага руху. Заўсёднік так званай «Беларускай хаткі» ў Мінску, дзе падтрымліваў прыязныя стасункі з Язэпам Лёсікам, Максімам Багдановічам, Аркадзем Смолічам ды іншымі вядомымі беларускімі актывістамі таго часу.
Напісаў невялікую, але даволі цікавую брашуру пад назвай «Патрэбнасць нацыянальнага жыцця для беларусаў і самаадзначэння народу», якая выйшла ў 1918 годзе.
Акрамя культурніцкай дзейнасці займаўся палітычнай. Адзін з лідараў Беларускай Сацыялістычнай Грамады. У першым урадзе Савецкай Беларусі, які ачольваў Зміцер Жылуновіч, займаў пасаду наркама па нацыянальных справах.
Расстраляны бальшавікамі ў 1920 годзе за нібыта «контррэвалюцыйную» дзейнасць.
Тут: https://budzma.org/news/kalyandar-z-23-pa-29-traunya.html
Чытайце па тэме:
Патрэбнасць нацыянальнага жыцця для беларусаў і самаазначэння народа