Экскурсія пачалася з храма Святой Жываначальнай Тройцы па вуліцы Камсамольскай, дзе турыстаў сустрэў благачынны Уладзімір Дагодзька, а айцец Вячаслаў распавёў пра асновы праваслаўнай веры, неабходнасць трымацца абрадаў, каб весці жыццё праведнае. У храме працягвалася размова пра праваслаўную веру, а таксама пра роспіс свода храма Святой Жываначальнай Тройцы.
Наступным храмам для наведвання ў Гарадку стаў храм Святога Андрэя Першазванага, дзе экскурсантаў сустрэў айцец Аляксандр, які распавёў пра гісторыю паштовай станцыі з 1849 года і дзейнасць храма, што дзейнічае з 2012 года. У храме айцец Аляксандр падараваў кожнаму турысту абраз святога апостала Андрэя Першазваннага.
Далей група наведала Царкву Ушэсця Гасподняга ў в. Хвошна. Самая важная славутасць сёняшняга Хвошна — храм Ушэсця Гасподняга, які быў заснаваны ў 1807 годзе. Тут турыстаў рэлігійнага маршрута сустрэў айцец Міхаіл з Езярышча, а таксама мясцовыя праваслаўныя жыхары. Храм уражвае сваім вонкавым выглядам і выклікае шкадаванне яго ўнутраны стан.
Самае знакамітае імя, звязанае з Хвашнянскім храмам, — імя святамучаніка Афанасія Прыхабскага (Кіслова). У
Вядома аб трагічным лёсе настаяцеляў гэтага храма, рэпрэсаваных і загінуўшых, Канстанціне Волкаве і Мікалае Шаляпіну. Пышнасць царквы было разрабавана, знішчана ў гады багаборства.
Далей турысты з айцом Міхаілам накіраваліся да святой крыніцы ў вёсцы Жукава.
(заканчэнне).
Спачатку экскурсанты наведалі крыж, які аднавілі ў вёсцы Жукава для памяці вялікамучаніцы Параскевы Пятніцы. Потым турысты дайшлі да святой крыніцы з лекавай вадой і набралі святой вады. Давялося пераадольваць ручай – нечаканую перашкоду праз якую зрабілі пераправу. Але ўсе жадаючыя атрымалаі ваду са святой крыніцы.
Наступным храмам стаў храм Успення Прасвятой Багародзіцы ў гарадскім пасёлку Езярышча. Тут айцец Міхаіл азнаёміў з гісторыяй храма і справамі прыхода, распавёў як святкуюць мясцовыя жыхары Нараджэнне Хрыстова, Вялікдзень і г.д.
У памяшканні нядзельнай школы экскурсантам гасцінна прапанавалі гарбату і бутэрброды з блінцамі.
Апошнім храмам суботняга маршрута стаў Храм Святой Вялікапакутніцы Анастасіі Вызваліцельніцы вязняў у в. Бычыха. Гэты храм узведзены на сродкі Насстассі Асіціс (Ганчаровай), якая нарадзілася і вучылася ў Бычысе. 25 верасня 2011 г. Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт здзейсніў асвячэнне храма ў гонар святой велікамучаніцы Анастасіі Вызваліцельніцы.
Тут турыстаў сустрэў іераманах Ціхан, які распавёў пра служэнне Богу ў храме, праблемах храма. Іераманах расказаў і пра падвор’е, якое дзейнічае як структурная частка знакамітага Свята-Успенскага Жыровіцкага мужчынскага манастыра.
Наведвальнікі мелі магчымасць пакланіцца святым рэліквіям, якіх мусіць у такой колькасці няма ні ў водным вясковым храме Беларусі, а таксама атрымаць падарункі ад манаха Ціхана.
Вандроўка па праваслаўным мясцінам Гарадоцкага краю атрымалася запамінальнай, карыснай, пазітыўнай. Удзельнікі ў анкеце выказалі жаданне і далей рабіць паездкі па Гарадоччыне.
Л. Антонаў
Паводле: http://haradoktour.by