haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Культура

02.06.2022 17:21

751 просмотр

0 комментариев

Якія фестывалі наведаць у Беларусі ўлетку 2022 года. Пяць на Віцебшчыне. Агляд фэстаў гэтага лета ад «Будзьма!»

Калі вы плануеце вандраваць па Беларусі, то пазнавальны турызм можна сумясціць з фестывальным. Распавядаем, куды наведацца ў 2022 годзе ў Беларусі.

Фота: planetabelarus.by

У краіне марудна пачынае аднаўляцца фестывальны рух. На гэты год, у адрозненне ад двух папярэдніх, запланавана шмат фестываляў і святаў, разнастайных па маштабе. Не ўсе з іх патрапілі ў спіс Міністэрства спорту і турызму, бо з дазволамі на правядзенне ў посткаронавірусны час па-ранейшаму цяжка, таму інфармацыя пра некаторыя можа з’явіцца значна пазней. Выбралі для вас найбольш адметныя з ужо афіцыйна дазволеных.

Чэрвень

3–5 чэрвеня ў Гродне пройдзе Фестываль нацыянальных культур. Першапачатковая ідэя фестывалю надзвычай цікавая і радыкальна іншая, што да звыклага стылю «Дажынак» ці «Дня перамогі», рэалізацыя якіх ужо мала адрозніваецца адно ад аднога. На фестывалі Нацыянальных культур гараджанаў і гасцей горада чакаюць разнастайныя музычныя пляцоўкі, нацыянальныя падворкі з традыцыйнымі танцамі і мясцовай кухняй, выставамі народных майстроў.

Чытайце па тэме: «Руская дыяспара гатова сустрэць украінцаў з караваем». Падрабязнасці: Фестываль нацыянальных культур у Гродне

4 чэрвеня ў Браславе пройдзе фестываль сярэднявечнай культуры «Меч Брачыслава». Гледачоў чакаюць спаборніцтвы клубаў гістарычнай рэканструкцыі, майстар-класы па рамесніцтве, выступы фолк і рок-гуртоў, атракцыёны, гандлёвыя шэрагі. А што паглядзець у Браслаўскім раёне, можна пачытаць тут і тут.

Фота: planetabelarus.by

10–12 чэрвеня можна наведацца ў Паставы, дзе запланаваны фестываль народнай музыкі «Звіняць цымбалы і гармонік», які будзе складацца з выставы народных рамёстваў «Горад майстроў», выступаў аматарскіх і прафесійных творчых калектываў і іншых музычных, забаўляльных ды культурна-масавых мерапрыемстваў. Праграма фестывалю тут. А што паглядзець у саміх паставах і на Пастаўшчыне, раім пачытаць у нашых артыкулах:

Фота: planetabelarus.by

Ліпень

На ліпень запланаваны штогадовы фестываль «Лунінецкія клубніцы» ў беларускай сталіцы клубніцаў аграгарадку Дварэц, дзе абяцаюць наведвальнікам вялікі кірмаш з разнастайнымі гатункамі галоўнай мясцовай ягады, дэгустацыямі клубніцаў з вялікай колькасці падворкаў, выставы рамеснікаў. Па музычным фестывалі «Клубнічны фэст», які ў дакаронавірусны час таксама адбываўся ў ліпені ў Дварцы, яшчэ інфармацыі няма, будзем сачыць за абвесткамі. А што паглядзець у Лунінецкім раёне, апроч клубніцаў, можна пачытаць тут:

Традыцыйнае міжнароднае свята «Вішнёвы фестываль» адбудзецца ў другой палове ліпеня на Глыбоччыне. Арганізатары абяцаюць пяцідзённую праграму з шэсцем «вішнёвай каралевы», днём спорту, днём моладзі, забегамі «вішнёвых смаўжоў», стральбой вішнёвымі косткамі, кулінарнай выставай, музычную праграму і шмат іншых тэматычных мерапрыемстваў. А што паглядзець на Глыбоччыне, можна пачытаць тут:

Фота: wildlife.by

23–24 ліпеня на возеры Літоўка Наваградскага раёна мае адбыцца фестываль бардаўскай песні памяці Уладзіміра Высоцкага «Музыка сэрцаў». Арганізатары абяцаюць, што мерапрыемства адбудзецца ў лепшых бардаўскіх традыцыях, са шчырымі размовамі і песнямі ля вогнішча. А што паглядзець у Наваградку і ваколіцах чытайце тут.

Фота: novgazeta.by

29–30 ліпеня адбудзецца знакаміты міжнародны музычны фэст Viva Braslav. З лайн-апам сёлетняга фестывалю і разнастайнымі актыўнасцямі можна азнаёміцца тут.

31 ліпеня зноў варта наведацца ў Гродна, тут плануе адбыцца Х «Біг-міні фестываль вулічнага мастацтва». Калі ўсё складзецца, як плануюць арганізатары, то ў праграме будуць выступы артыстаў, што працуюць у жанры пантамімы, «жывыя скульптуры», цікавая музычная праграма, аніматары, фаер-шоу, вулічныя эксперыментальныя тэатры і інш.

Фота: newgrodno.by

Жнівень

13 жніўня нас чакае свята «Іўеўскі памідор», якое адбудзецца ва ўмоўнай сталіцы беларускага памідора Іўі. У праграме фэста тэатралізаванае шэсце, выстава-продаж і дэгустацыя памідораў, музычная праграма і шмат іншага. А што паглядзець у Іўі, можна пачытаць тут.

Фота: kultura.grodno.by

7 жніўня ў Слоніме абяцаюць правесці свята лёну «Блакіт нябёсаў». Госці свята будуць мець магчымасць наведаць унікальную выставу, пакаштаваць незвычайныя кулінарныя вырабы, прыгатаваныя на аснове льнянога насення, паўдзельнічаць у сюжэтна-гульнявых праграмах, майстар-класах па вырабе цацак і абярэгаў з лёну.

Чытайце па тэме: Найстаражытнейшы горад Панямоння. Вандруем у Слонім!

21 жніўня ў Белавежскай пушчы запланавана святочнае мерапрыемства «Пазнанне мінулага». Тут наведвальнікам абяцаюць тэматычныя экскурсіі па музеі, дзень жывой археалогіі ў Белавежскай пушчы, рамесніцкія майстар-класы, пушчанскія пачастункі.

21–22 жніўня на цэнтральнай сядзібе Бярэзінскага біясфернага запаведніка, у вёсцы Дамжэрыцы пройдзе трэці міжнародны фестываль славянскай міфалогіі «Шлях цмока». Тут апроч таго, як насалодзіцца прыродай Бярэзінскага біясфернага запаведніка, можна разлічваць на разнастайную фестывальную праграму: пазнаёміцца бліжэй з таямнічым светам беларускіх міфаў у Музеі міфалогіі і праз інтэрактыўны начны шпацыр, паслухаць выступы музыкаў, паглядзець фаер-шоу і шмат іншых цікавостак.

ПЖ, budzma. org

Последние новости