haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Культура

03.06.2022 15:08

684 просмотра

0 комментариев

Пленэр па спіральным пляценні пройдзе ў Гарадку у межах свята «Гарадоцкі Парнас» пад кіраўніцтвам нашых землякоў

Упершыню ў горадзе Гарадок Віцебскай вобласці 4 чэрвеня 2022 года пройдзе абласны пленэр па спіральным пляценні ў рамках рэгіянальнага свята народнай творчасці, беларускай паэзіі і фальклору «Гарадоцкі Парнас», прысвечанага паэту-земляку, аўтару паэмы «Тарас на Парнасе» К.Вераніцыну. У пленэры актыўны ўдзел прымуць вядучыя гарадоцкія майстры, будзе цікава і прыгожа!

Мэтай правядзення Пленэру з’яўляецца падтрымка народнай творчасці і народных мастацкіх рамёстваў, выяўленне сучаснага стану і перспектыў развіцця народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, аднаўленне рэдкіх і забытых відаў традыцыйных мастацкіх рамёстваў і стымуляванне іх развіцця, дэманстрацыя творчага патэнцыялу майстроў народных мастацкіх рамёстваў, папулярызацыя відаў рамёстваў, унесеных у дзяржаўны спіс гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь.

Удзельнікі Пленэру — майстры народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва клубаў майстроў народных мастацкіх рамёстваў, Дамоў (Цэнтраў) рамёстваў, устаноў культуры клубнага тыпу, дзіцячых школ мастацтваў, іншыя фізічныя асобы, якія займаюцца спіральным пляценнем.

Нагадаем, што раней статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці Беларусі атрымала традыцыйная тэхналогія спіральнага пляцення Гарадоцкага, Браслаўскага, Верхнядзвінскага раёнаў Віцебскай вобласці і Віцебска.

Спіральнае пляценне — адзін з найстарэйшых відаў пляцення. Гэта тэхніка вядома амаль усім земляробчым народам Еўропы яшчэ з эпохі неаліту. Распаўсюджана яна была і на тэрыторыі Беларусі. Напрыклад, на Віцебшчыне ў пачатку ХХ стаго

ддзя тэхніка была шырока прадстаўлена ў вёсках Гарадоцкага і Браслаўскага раёнаў, дзе майстры з яе дапамогай выраблялі прадметы хатняга ўжытку: ёмістасці для захоўвання прадуктаў харчавання і адзення, мэблю, вуллі, абутак, палавікі, заслоны на вокны. «Асноўнымі носьбітамі гэтай тэхналогіі ў 1980-1990-я гады былі Адам Краўчук з Віцебска, Пётр Карэнік і Міхаіл Чаркас з Браслава. Цікавяцца ёй і сучасныя майстры, многія з якіх займаюцца даследаваннем сваіх рэгіёнаў і рэканструкцыяй знойдзеных артэфактаў спіральнага саломапляцення», — адзначылі ў цэнтры народнай творчасці.

Традыцыя спіральнага пляцення на Віцебшчыне адраджаецца супольнасцю майстроў у амаль нязменным выглядзе ў Браслаўскім, Верхнядзвінскім, Гарадоцкім раёнах і Віцебску. Для папулярызацыі гэтай тэхналогіі і народных рамёстваў у культурна-гістарычным комплексе «Залатое кальцо горада Віцебска «Дзвіна», Гарадоцкім Доме рамёстваў і фальклору, Браслаўскім музеі традыцыйнай культуры таксама дзейнічаюць гурткі па спіральным пляценні для дзяцей і дарослых.

«Гэты элемент нематэрыяльнай спадчыны ярка характарызуе гістарычны і этнаграфічны ландшафт гэтых рэгіёнаў Віцебскай вобласці. Ён каштоўны для мясцовых жыхароў сваім зместам, характарам, адпавядае іх бытавым уяўленням», — адзначаюць ў цэнтры народнай творчасці.

Варта адзначыць, што Гарадок будуць прадстаўляць вядучы майстар спіральнага пляцення

Беларусі, народны майстар — Васіль Сіманковіч, а таксама народныя майстры Беларусі Людміла Гаравая і Вольга Рэут з удзелам вучняў Гарадоцкага Дома рамёстваў і фальклору.

Кіраваць пленэрам будзе Лілія Рэзкіна, начальнік аддзела традыцыйнай культуры ДУК «Віцебскі абласны цэнтр традыцыйнай культуры». Жыхарам Гарадоччыны яна вядома, як заснавальніца фальклорнага калектыва «Глейна», збіральніца народных песен нашага Гарадоцкага краю.

Наведайце Пленэр, дзе будуць стварацца цудоўныя творы з саломы!

Л. Антонаў

Паводле: http://haradoktour.by

Последние новости