20.03.2016
Культура
1207 просмотров
Улюблёных у песню людзей нямала, але такіх самабытных спявачак як Таццяна Раева з вёскі Халамер’е засталіся адзінкі. Яна не толькі душэўная выканаўца народных песень, але і захавальніца мясцовых абрадаў, традыцый, аўтэнтычнага фальклору. Гэта спявачка і жанчына — скарб. Колькі яна ведае традыцыйных каляндарна-земляробчых і сямейна-абрадавых песень! Сярод іх — калядныя, веснавыя, купальскія, валачобныя, вясельныя, хрэсьбінныя...