19.04.2016
Культура
1148 просмотров
На працягу трох гадзін гледачы сёмага раённага фестывалю-конкурсу «Ззяй, зорачка!», што ў суботу, 16 красавіка, адбыўся на сцэне Гарадоцкага ГДК, атрымлівалі непадробнае задавальненне. Найлепшае, што ёсць на Гарадоччыне, — яе таленавітыя дзеці, яе будучыня — трымалі творчую справаздачу аб тым, чаму паспелі навучыцца ў самадзейных калектывах устаноў адукацыі і культуры за чарговы год.