25.05.2016
Культура
1537 просмотров
На сцэне летняга амфітэатра адбыўся гала-канцэрт творчых калектываў Віцебшчыны, які завяршыў самы масавы абласны праект Года культуры — агляд-конкурс творчых калектываў вобласці. Удзел у ім узялі 500 калектываў і больш за 200 індывідуальных выканаўцаў, усяго больш за 5 тыс. чалавек. Творчыя спаборніцтвы працягвалі амаль пяць месяцаў, і 20 мая на легендарную сцэну выйшлі лепшыя з лепшых — 1300 чалавек.