07.06.2016
Культура
5452 просмотра
Святло яркай бліскавіцы талента Канстанціна Вераніцына, які 15 красавіка 1855 г. завяршыў у г. Гарадку напісанне паэмы «Тарас на Парнасе», даходзіць і да нашых дзён. Восьмы раз на Гарадоччыне, радзіме самага славутага беларускага ананіма, ладзіліся ўрачыстасці: 5 чэрвеня тут прайшло раённае свята народнай творчасці, беларускай паэзіі і фальклору, прысвечанае К. Вераніцыну, — прыгожае, вялікае, шчырае, як душа людзей, якія спакон вякоў жывуць на гэтай зямлі.