20.01.2017
Культура
719 просмотров
19 студзеня праваслаўны свет адзначыў Хрышчэнне Госпада нашага Іісуса Хрыста. Гэта адно з двунадзесятых святаў, якое адзначаецца не менш урачыста, чым Каляды. Свяціцель Іаан Залатавуст піша, што «не той дзень, у які нарадзіўся Збавіцель, трэба назваць яўленнем, але той, калі Ён хрысціўся. Не праз нараджэнне Сваё Ён усім зрабіўся вядомым, а праз хрышчэнне, таму і Богаяўленнем называецца не той дзень, у які Ён нарадзіўся, а ў той, у які хрысціўся».