haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Общество

01.01.2023 11:07

722 просмотра

0 комментариев

Ад рэдакцыі: «З Новым годам, сябры. Міру, свабоды, справядлівасці!»

Настаў 2023 год. Год з якім мы ўсе звязваем надзею на МІР для Украіны, для кожнага беларуса і чалавека добрай волі. Напярэдадні Новага году рэдакцыі беларускіх рэсурсаў віншавалі сваіх чытачоў шчырымі словамі надзеі на мір у 2023 годзе. Прапануем вам падборку віншаванняў з трох беларускіх парталаў з матэрыяламі якіх вы сустракаліся на старонках нашага сайта найбольш часта: «Будзьма», «Салідарнасць», «Новы Час».

Дарагія сябры!

Віншуем вас з Новым годам!


Жадаем вам і вашым блізкім добрага здароўя, добрых навінаў і добрых падзеяў. Няхай надыходзячы год стане годам спраўджвання вашых самых смелых мар і надзей.

Каляды і Новы год — час, калі ахвотна верыцца ў цуды. Насамрэч самыя сапраўдныя цуды — гэта праяўленні нашай любові, клопату і спагады да тых, хто побач з намі. Дык няхай кожны дзень вашага жыцця будзе напоўнены такімі цудамі! Памятайма, святло абавязкова пераможа цемру. І ў набліжэнні гэтае перамогі, жадаем кожнаму захаваць свой унутраны агеньчык святла!

Дзякуй, што вы з намі, што ўвесь няпросты год давалі нам сілы і матывацыю працаваць актыўней на супольную карысць.

Будзьма беларусамі і будзьма разам!

Будзьма беларусамі! " З Новым годам! (budzma.me)

Дарагія сябры, аднадумцы, каманда «Салiдарнасцi» віншуе ўсіх вас з Новым годам!


У 2023-м мы жадаем вам міру, справядлівасці, свабоды. Мы жадаем веры ў сябе, у людзей, быць моцнымі і верыць у перамогу дабра, робячы ўсё магчымае для гэтага кожны на сваім месцы.

І пабольш добрых падзей і навін. Заставайцеся с намi!

З павагай і праменьчыкамі дабра,

Салiдарнасць

https://gazetaby.info/post/ad-redakcyi-z-novym-godam-syabry-miru-svabody-spra/189038/

Будзьма моцнымі і шчаслівымі

Здавалася гэтаму году не будзе канца. Столькі ўсяго адбылося — для Беларусі, для Украіны,
для свету. І, напэўна, як ніколі ў апошнія гадзіны 2022 года хочацца верыць у цуд, спадзявацца на лепшае ды дзякаваць за тое, што вытрымалі і застаёмся разам.





Хочацца верыць, што нарэшце нянавісць не будзе раз’ядаць сэрцы, а яе месца зоймуць дабро і спагада. Што мы навучымся пражываць кожную хвіліну нашага бясцэннага жыцця, напаўняючы яго любоўю і сэнсам. Што будзем дбаць пра тых, хто побач, і думаць пра тых, хто сёння не з намі. Што ніколі не забудзем тых, хто не дажыў...

Хочацца спадзявацца, што кожны наш крок, нягледзячы на памылкі і роспач, набліжае нас да нашай агульнай мары — нашай вольнай дэмакратычнай Беларусі. Краіны, дзе будзе лёгка дыхаць, дзе кожны чалавек будзе каштоўны, а кожны ўчынак — важны. Дзе закон, мараль і правы чалавека будуць падмуркам для нашай паўсядзённасці. Дзе будуць смяяцца дзеці і спакойна ўсміхацца старыя.

Кажуць, што часам людзі ўсміхаюцца не таму што шчаслівыя, а таму што моцныя. Дык будзьма моцнымі, каб быць шчаслівымі! Здароўя нам усім, каб дачакацца моманту, калі нарэшце адкаркуем тую запаветную бутэльку шампанскага і ўздымем келіх за свабодную Беларусь!
Аксана Колб

Последние новости