haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Общество

03.01.2023 17:29

662 просмотра

0 комментариев

Моцны разліў Гаражанкі адбыўся на пачатку года з непрыемнымі наступствамі для жыхароў

Напачатку новага 2023 году ўпершыню адбыўся студзеньскі разліў Гаражанкі, які мацней разліву ракі чым па вясне.

З 3 студзеня магчыма назіраць высокі узровень вады ў Гаражанке, якая выйшла з берагоў, як па вясне.

Адразу стаў паралізаваны рух праз пешаходны мост на вуліцу Зарэчанскую. Гэта мост бурлівай вадой амаль скрыты па поручні.

А разліў Гаражанкі тут нагадвае шырыну Дзвіны ў Віцебску.

Другім закрытым пешаходным мастом стаў пераход да СШ № 2 г. Гарадка. Добра, што зараз канікулы і яшчэ не трэба рухацца ў школу.

Шматлікія качкі, вымушаны быць на беразе, пакуль рака бурліва нясе свае воды ў Лугавое возера.

Пешаходны мост яшчэ бачны, але яго мо і далей будзе хаваць вада.

Надыходзячыя марозы могуць скаваць раку зусім нечакана. Так, як ніколі не бывала па вясне.

Л. Антонаў

Последние новости