Рэкордным стала спажыванне інтэрнет-трафіка ў навагоднія дні. Так, з 8.00 31 снежня 2022 года і да 23.59 1 студзеня 2023 года абаненты выкарысталі больш за 4 тыс. Тбайт — прыкладна ў 1,14 раза больш, чым у той жа перыяд годам раней.
Пік інтэрнэт-актыўнасці чакана прыйшоўся на першую гадзіну новага года — 110 Тбайт. Гэта на 18 працэнтаў больш, чым было пры сустрэчы 2022 года.
Часцей за ўсё беларусы віншавалі адно аднаго ў мэсэнджэрах Telegram, Viber і WhatsApp. Сярод сацсетак найбольш папулярнымі аказаліся TikTok, Аднакласнікі і Instagram. Многія беларусы пасля бою курантаў традыцыйна тэлефануюць блізкім і сябрам. У першую гадзіну новага года абаненты МТС здзейснілі больш за 3,6 млн званкоў, падчас якіх прагаварылі амаль 8,4 млн хвілін.
Усяго ж на працягу двух дзён (з 8.00 31 снежня 2022 года і да 23.59 1 студзеня 2023 года) сетка МТС апрацавала больш за 57 млн выклікаў на 169 млн хвілін. У сярэднім на кожнае віншаванне беларусы трацілі па 2 хвіліны. Беларусы таксама выкарыстоўвалі SMS-віншаванні. За два дні ў сетцы МТС абаненты перадалі больш за 1,1 млн кароткіх паведамленняў.
Сярод абласных цэнтраў раней за ўсіх лёг спаць у навагоднюю ноч Мінск. А сярод раёнаў — Гарадоцкі, Бялыніцкі і Карэліцкі.
БЕЛТА не прыводзіць даныя пра тое: ў колькі гадзін ночы пачалі спаць у гэтых рэгіёнах, а дакладней - перасталі карыстацца МТС.
Л. Антонаў , паводле belta.by