У сераду 4 студзеня зімовы, як па вясне, разліў Усысы ў Гарадку працягваўся. Наш рэпартаж быў бы не поўны, калі б не паведамілі чытачам пра сітуацыю на пачатку вуліцы Галіцкага, дзе цячэ Усыса.
Да рэкорднага разліву Усысы, калі ў ранейшыя часы на вуліцы Стараневельскай, вада даходзіла да месца, дзе раней быў ганчарны цэх, справа не дайшла. Але ў бок ганчарнага цэху вада пайшла.
Ды і на самой вуліцы Галіцкага вада заліла метраў 200, што бачны толькі электрычныя слупы.
Таксама каля дома Галіцкага
Ды і далей каля гэтага дому ўтвораны выспы каля хляўчукоў, што за межамі дротавага плота.
Але гэтыя разлівы ракі не перашкаджаюць аўтааматарам, каму трэба дабірацца карацейшым шляхам у цэнтр, праз былую каменку. Знак забароны праезду дзейнічае, але калі трэба, то і магчыма скараціць шлях з цэнтру або ў цэнтр. Асабліва, калі жывёце ў мікрараёне вуліцы Галіцкага.
Што датычна рамонта маста, то пакуль на гэты год запланавана складанне толькі праекту рамонту. А сам рамонт запланавалі на 2024 год і ніякі Дзень пісьменства пакуль рамонт не наблізіць.
Л. Антонаў