haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Общество

05.01.2023 15:55

10656 просмотров

0 комментариев

У Гарадку ў першым доме з ліфтам ключы ад новых кватэр уручылі 11 шматдзетным сем’ям

У Гарадку навасельцы ўедуць у 40-кватэрны дом, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА у Гарадоцкім райвыканкаме. Запаветны падарунак будучым навасельцам напярэдадні Калядаў уручылі старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Цярэнцьеў і старшыня раённага выканаўчага камітэта Пётр Карабач.

Новы дом на вуліцы Камсамольскай пачалі ўзводзіць у сакавіку 2022 года і ўжо праз восем месяцаў — у лістападзе — яго здалі ў эксплуатацыю. На яго ўзвядзенне было затрачана больш як Br3,6 млн. Агульная плошча дома складае 2 тыс. кв.м. Тут размяшчаюцца аднапакаёвыя і двухпакаёвыя кватэры, ёсць у доме і ліфт. Таксама дом абсталяваны камерамі вонкавага відэаназірання. Побач з ім на добраўпарадкаванай тэрыторыі знаходзяцца аўтамабільная стаянка, дзіцячая гульнявая пляцоўка, а таксама малыя архітэктурныя формы.

Сярод навасёлаў у гэтым доме ёсць шматдзетныя сем’і. Сёння ва ўрачыстай абстаноўцы ім уручылі ключы ад новага жылля. Для кожнай з 11 сем’яў гэта значная і хвалюючая падзея, пра якую ў іх застанецца маса прыемных успамінаў.

У гэтым доме таксама пяць кватэр адведзены ў якасці сацыяльнага жылля, прызначанага для грамадзян уразлівых катэгорый, сярод якіх сіроты, людзі з інваліднасцю і інш. Крыху больш за палову дома, а гэта 22 кватэры, маюць статус арэнднага жылля.

Як правіла, яго прапануюць маладым спецыялістам, якія пасля атрымання дыплома прыходзяць працаваць у Гарадок з іншых раёнаў і ў якіх у райцэнтры няма свайго кута. Гэта работнікі аховы здароўя, адукацыі, культуры, сельскай гаспадаркі, вайскоўцы і г.д.

Як адзначылі ў райвыканкаме, у 2022 годзе на Гарадоччыне ўвялі ў строй каля 5,2 тыс. кв.м жылля, што на 48 працэнтаў перавысіла паказчык 2021 года. У ліку новабудоўляў быў і дзіцячы дом сямейнага тыпу, у які ў лістападзе заехала сям’я Багданавых, якая ўзяла на выхаванне пяцярых дзяцей.

Л. Антонаў

Паводле інфармацыі БЕЛТА

Фота тут: Городокский район. Официально. (vk.com)

Последние новости