haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Общество

04.02.2023 15:39

907 просмотров

0 комментариев

Гарадоцкі раён адзін з лідэраў па колькасці бурых мядзведзяў на Віцебшчыне, дзе іх ужо пад тысячу

Колькасць бурага мядзведзя ў Віцебскай вобласці бурна расце, расказвае sb.by. Цяпер яго папуляцыя ацэньваецца прыкладна ў тысячу асобін. Дзе яшчэ шмат мядзведзяў? У чым прычына такога актыўнага распаўсюджвання чырвонакніжнай жывёлы? Пра гэта распавёў вядучы інжынер па паляўнічай гаспадарцы Віцебскага ДВЛГА Дзмітрый Дзіковіч.

— Яшчэ пяць-сем гадоў мядзведзі ў асноўным сустракаліся ва ўсходняй і паўночнай частцы рэгіёну, у Гарадоцкім, Лёзненскім і Віцебскім раёнах у напрамку Суража, — растлумачыў эксперт. — Цяпер няма ніводнага раёна, дзе б не сустракаўся гэты від. Ідзе вельмі актыўны рост папуляцыі. Чыннікі тры: гэты від не паляўнічы, у яго няма натуральных ворагаў і добрая кармавая база.

Паводле ацэнкі Дзмітрыя Дзікавіча, пікавая колькасць па-ранейшаму ў Гарадоцкім, Віцебскім, Лёзненскім раёнах. Таксама шмат на тэрыторыях, прылеглых да Бярэзінскага біясфернага запаведніка: у Лепельскім, Ушацкім і Докшыцкім раёнах. Як правіла, часцей за ўсё сустракаюць мядзведзя ўлетку і ўвосень грыбнікі і ягаднікі. Пакуль асобін, якія выйшлі са спячкі раней за тэрмін, гэтай зімой яшчэ не выяўлялі.

Па прыкладных ацэнках, толькі на Віцебшчыне колькасць гэтых перш рэдкіх звяроў дасягнула тысячы.



Цяпер у лясгасах рэгіёну пачынаюць штогадовыя ўлікі колькасці дзікіх жывёл, першыя вынікі якіх падвядуць на пачатку сакавіка.

—Дзякуючы добраму снежнаму покрыва сляды добра бачныя, — адзначыў Дзмітрый Дзіковіч. — падлік вядзецца, калі жывёлы прыходзяць на падкормачныя пляцоўкі, а таксама выкарыстоўваецца маршрутны метад: абследуюць адзін участак лесу, а на наступны дзень адзначаюць новыя сляды на ім.

Спецыялісты могуць прыкладна ацаніць колькасць кожнага віду на сваёй тэрыторыі.

Л. Антонаў

Фота з архіву Віцебскага ДВЛГА.

Последние новости