У горадзе Дзісна Мёрскага раёна ў выніку павышэння ўзроўню вады ў рацэ Дзвіна адбылося падтапленне 7 прыватных падворкаў і 15 гаспадарчых пабудоваў.
У Лепельскім раёне ў выніку павышэння ўзроўню вады ў рацэ Вула, рацэ Эса і возеры Проша адбылося падтапленне прыватных падворкаў і гаспадарчых пабудоваў, а таксама ўчасткаў дарог. Усяго падтоплены 1 дом, 28 падворкаў, 65 гаспадарчых пабудоваў і 3 участкі дарог.
У Віцебскай вобласці застаюцца падтопленымі: 2 жылыя дамы ў Сенненскім і Лепельскім раёнах, 62 падворкі (8 -у Гарадоцкім, 16 — у Верхнядзвінскім, 2 — у Полацкім, 1 — у Сенненскім, 7- у Мёрскім, 28 — у Лепельскім раёнах)
Падтоплена гаспадарчых пабудоваў: 21 — у Гарадоцкім, 15 — у Верхнядзвінскім, 2 — у Сенненскім, 15 — у Мёрскім, 65 — у Лепельскім раёнах.
Падтоплена 11 участкаў дарог: па адным — у Сенненскім, Полацкім і Віцебскім раёнах, па 3 — у Верхнядзвінскім, Чашніцкім і Лепельскім раёнах.
Падтопленымі таксама застаюцца 3 масты: па адным у Лёзненскім і Чашніцкім раёнах, а таксама пешаходны мост і частка набярэжнай у г. Віцебску.
Ратавальнікамі і іншымі зацікаўленымі службамі праводзіцца пастаянны маніторынг гідралагічнага становішча.
Па дадзеных маніторынгу за ўзроўнем вады ў басейне ракі Дзвіна небяспечна высокі ўзровень вады зафіксаваны на гідралагічных пастах «Полацк» і «Верхнядзвінск».
Узровень вады на пастах «Сураж», «Віцебск», «Обаль» крытычных адзнак не дасягнуў і знаходзіцца ў межах нормы для цяперашніх умоваў надвор’я.