Аператыўнае ўмяшанне адбылося 13 мая і працягвалася некалькі гадзін — з 7.00 да 14.30.
Аперацыя прайшла стандартна. Адзначаецца, што стан пацыенткі здавальняючы.
У Міністэрстве аховы здароўя назвалі склад медработнікаў, якія прымалі ўдзел у аперацыі. У брыгадзе аперуючых хірургаў былі Алег Румо, Аляксей Шчэрба, Сяргей Караткоў, Іван Штурыч, Аляксандр Ляшкевіч. Анестэзіёлагі — Аляксандр Дзядзько і Наталля Мядзведская. У якасці медыцынскіх сясцёр-анестэзістак былі Тамара Петручэня, Алена Шостак, Наталля Селіванава, Марыя Рудзяк.
https://nv-online.info/tysjachnuju-aperacyju-pa-perasadcy-pechani-pravjali-minsku.html