
Перадае БелТА.
«Па прагнозах новых кліматычных праекцый, колькасць летніх ападкаў будзе змяншацца, а зімой іх колькасць вырасце. Аднак нас здзівіў працэнт, на які павялічыцца колькасць зімовых ападкаў. Раней лічылася, што на канец бягучага стагоддзя ён складзе да 10%. Зараз жа мы атрымалі 35-46%. Так, у Віцебскай вобласці колькасць ападкаў зімой вырасце на 46%, Гомельскай — 35%, Брэсцкай — 43%», — сказаў дырэктар Інстытута прыродакарыстання НАН Беларусі.
Паводле яго слоў, гэтыя ападкі будуць у асноўным у выглядзе дажджу і мокрага снегу. Пры гэтым летам колькасць ападкаў скароціцца на 30-40%.
«Адзначу, што колькасць гадавых ападкаў усё ж некалькі павялічыцца. Больш за ўсё гэта закране Віцебскую вобласць, там яна вырасце на 12%. Аднак за кошт таго, што ў цёплы перыяд года моцна ўзрасце выпарэнне, гадавы баланс нават некалькі паменшыцца — прадуктыўнай вільгаці стане менш. За кошт павелічэння выпарэння на 30-40% у нас будзе істотны недабор вільгаці да канца бягучага стагоддзя. Мы будзем назіраць такія ж працэсы, якія цяпер адбываюцца на поўдні Беларусі», — падсумаваў Сяргей Лысенка.