«Нам трэба вызначыцца, як будзем вынікі сярэдняй адукацыі падводзіць у школах? Якія будзем увогуле здаваць экзамены?» — заявіў Аляксандр Лукашэнка на ўчорашняй нарадзе па бягучых пытаннях уступнай кампаніі, паведамляе яго прэс-служба.
Ён бачыць два варыянты: альбо зноў ісці шляхам цэнтралізаванага тэсціравання, «калі сядзіш там і часам тыцаеш пальцам у неба», альбо вярнуцца да экзаменаў шляхам сумоўя, «выкарыстоўваючы сістэму, якая добра зарэкамендавала сябе».
Або можа быць спалучэнне гэтых двух варыянтаў. Вызначыцца трэба будзе ўжо налета.
Наконт выпускных экзаменаў гэтага года Аляксандр Лукашэнка заклікаў сістэму адукацыі прызнаць памылкі. «Не трэба баяцца. Калі дапусцілі памылку, трэба яе прызнаць. Чаго мы хаваемся і віляем хвастом перад грамадствам? Дапусцілі памылку? Так, дапусцілі — выправілі, своечасова паправілі, дзякуючы тым жа людзям, якія на гэта адрэагавалі. Не трэба хавацца і чагосьці баяцца», — звярнуўся ён да чыноўнікаў, каментуючы вынікі ЦЭ.
Паводле яго слоў, праверка не выявіла збояў сістэмы падліку вынікаў іспытаў. Але яна аказалася незразумелай для людзей.
Зрэшты, людзям незразумела і іншае: калі, нарэшце, скончацца эксперыменты?
https://nv-online.info/sistema-vypusknyh-jekzamenov-mozhet-snova-pomenjatsja.html