haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Общество

18.10.2014 17:18

2792 просмотра

0 комментариев

Восеньскі кірмаш адбыўся з трагічным выпадкам. Фота, відэа

18 кастрычніка ў Гарадку адбыўся традыцыйны восеньскі кірмаш, на якім жыхары Гарадка перш-найперш запасаліся гароднінай на зіму. Для аднаго з жыхароў гэты паход быў апошнім у жыцці.

 Марозны ветраны суботні ранак не спыніў спажыўцоў, якія вырашылі на кірмашы запасціся дарамі прыроды на зіму. Пры афіцыйным адкрыцці кірмаша з 9 гадзін гандаль на ім віраваў значна раней. З гэтага часу пасля ўтварэння пешаходнай зоны на цэнтральнай плошчы і частцак вуліц Вароўскага і Савецкай кірмаш адбываўся на пачатку вуліц Валадарская і Савецкая ад дома №13.

Найбольшую цікавасць для спажыўцоў выклікала бульба, якая была шырока прадстаўлена на кірмашы. Кошт яе вагаўся ад 2 700 да 3200 рублёў за кілаграм. Бульбу прапаноўвалі як кааператыўныя, так і фермерскія гаспадаркі найперш з Гарадоцкага раёна.

Самы ж далёкі ваяж на кірмаш зрабілі фермеры з Вілейскага раёна, якія гандлявалі не толькі бульбай, капустай, морквай, часнаком, але і грэцкімі арэхамі па 40 тысяч за кілаграм.

У цяперашнім восеньскім гандлі былі прадстаўлены амаль усе прадпрыемствы раёна. Жыхары маглі набыць і цёплую прадукцыю “Ланатэкс”, і тэкстыльныя вырабы Гарадоцкага прадпремства кацельных і цеплавых сетак, якое стала гаспадаром былога камбіната бытавога абслугоўвання.

Гарадоцкі райгаз прапаноўваваў вельмі шырокі выбар почвы для самых разнастайных раслін, у тым ліку і торф для дачнікаў коштам 973 600 рублёў за 5 кубаметраў.

Актыўнае развіццё пчалярства ў раёне прывяло да таго, што мёд і яго спадарожныя прадукты былі шырока прадстаўлены, як ў аматарскім аб’яднанні пчаляроў, так і на гандлёвых месцах Гарадоцкай птушкафабрыкі, Гарадоцкага прафесійна-тэхнічнага каледжа і г.д. Кошт паўлітровага слоіка мёда вагаўся ад 40 да 47 тысяч рублёў.

Вялікі попыт у спажыўцоў выклікала жывая рыба: карп, амур, таўсталобік, карась, шчупак коштам па 21-25 тысяч рублёў. У выніку ўжо каля 10 гадзін супрацоўнік Гарадоцкага аб’яднання паляўнічых і рыбаловаў вылавіў мусіць апошняга амура вагой пад сем кілаграм.

 Мусіць упершыню на кірмашы здарыўся і трагічны выпадак. Мужчына сталага ўзросту, набыўшы бульбу, не здолеў яе адвесці дадому, бо спынілася, як кажуць, сэрца. Прыбыўшая на Хуткай дапамозе медыкі ўжо не мелі магчымасці выратаваць жыццё. Высвятленнем усіх абставін гэтай смерці напачатку кірмаша зараз займаюцца прпадстаўнікі міліцыі і следчага камітэта.

Леанід Гаравы, фота аўтара

Последние новости