haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Общество

26.11.2014 12:40

3579 просмотров

0 комментариев

Замест снегу Гарадок пабяліў моцны шэрань. Фотасесія

26 лістапада Гарадок запоўніў шэрань на дрэвах, які месцамі пабяліў і зямлю. Дрэвы ператварыліся ў беласнежны цуд. Прапануем вашай увазе чарговую фотасесію.

 Па прагнозах метэаролагаў снега у Гарадку не будзе яшчэ дзесяць дзён. Але цудоўнай з’явай 26 лістапада стаў шэрань на дрэвах. І гэты шэрань мусіць не спадзе сёння, бо стаіць пахмурнае надвор’е.

Шэрань паўсюдна пануе ў горадзе, надаўшы чысціні дрэвам. Непазнавальным стаў цэнтральны сквер Гарадка.

“Пагоня” ляціць праз шэрань дрэў над Гарадком каля краязнаўчага музея, каля мемарыяльнага знаку Канстанціну Вераніцыну, аўтару паэмы "Тарас на Парнасе". А Тарас стаіць ля сквера пабеленага шэранем з дрэў...

Шэрань на вуліцах Гарадка і ля шматкватэрных дамоў

Але найбольш цудоўна шэрань змяніў дрэвы, апрануўшы іх у белы пакроў. Асабліва прыгожа праз яго выклядае каліна і шыпшына…

Леанід Гаравы, фота аўтара

Последние новости